Паводле яго слоў, яны «па-ранейшаму выношваюць планы па дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі».
Наперадзе Беларусі трэба будзе перажыць складаны час, бо электаральная кампанія — гэта заўсёды поле бою, заявіў сёння Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні, піша БелТА.
Ён чарговы раз папярэдзіў, што краіну чакае складаны час у сувязі і выбарамі: «Электаральная кампанія — заўсёды фронт, гэта заўсёды поле бою». І не варта думаць, што ў Беларусі, як некаторыя кажуць, правялі нейкую «зачыстку». «Збеглі (тыя), каго трэба было чысціць. Але гэта іх права выбару, хай. Збеглі так збеглі. Але расслабляцца не трэба».
Аднак, паводле яго слоў, тыя, хто з'ехаў з краіны, па-ранейшаму нібыта «выношваюць планы па дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі».
«І крайні варыянт (які ў іх цяпер застаецца) — узброенае ўварванне на тэрыторыю Беларусі. Гэта іх крайні варыянт.
Чаму? Бо грошы ніхто не дае на балбатню. Так, яны там балбочуць… Трыццаць першы год шукаюць мае грошы за мяжой, ніяк не могуць знайсці. Хоць усё вельмі проста — усё ў руках амерыканцаў, нашых «лепшых сяброў». Калі б нешта было, даўно б ужо вывалілі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што беларускія палітыкі за мяжой проста «балбочуць». І гэта, маўляў, бачаць і разумеюць у тым ліку іх спонсары з ЗША, а таму пачынаюць патрабаваць больш рашучых дзеянняў у абмен на фінансаванне.
«Хлопцы, балбатня — гэта добра, працягвайце. На гэта грошай вось столькі, а ўсё астатняе — на больш эфектыўную барацьбу, на ўзброенае паўстанне: уварвацца на тэрыторыю, як гэта ў Курскай вобласці ўкраінцы зрабілі, захоп часткі тэрыторыі, дэстабілізацыя абстаноўкі ў краіне», — прывёў Лукашэнка прыклад такіх патрабаванняў.
Каментары
Правда в том, что по меньшей мере среди полумиллиона уехавших есть пара тысяч «заряженных» которые хорошо бы чтобы оставались где-то там и в случае смены власти. Как и в Украине, действительно есть тысяч 10 нациков, но вся нация-то 40 миллионов.
Все что дальше - это банальная развесовка приоритетов: собственное спокойствие, возведенное в абсолют, или наличие полумиллиона «лишних» зачастую трудоспособных и образованных пассионариев. К сожалению, для выбора в пользу второго не хватает силенок. Ну а риторика о том что вот эти люди разувавшиеся на скамейках, взяли бы в руки оружие, это просто отмазка для своих сторонников и аполитичных людей, которые тоже задаются вопросом что их брат-сват прямо такого уже страшного натворил, чтобы его выгнать из страны.
Грустно это все. В конечном счете, через год другой основная масса уехавших уже будет гражданами других стран, и при любом раскладе ситуации в РБ будет продолжать строить будущее свое и своих детей не дома.