Здарэнні33

Сёння той самы дзень, калі беларусам настойліва не рэкамендавалася хадзіць у лес

27 верасня праваслаўныя, якія трымаюцца юліянскага календара, адзначаюць адно з сваіх найбольшых свят — Узвіжанне Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга (Звіжанне ў народзе). Праваслаўныя краіны Еўропы, што жывуць па новаюліянскім календары, адзначалі яго 14 верасня.

Святкаванне Узвіжання запачаткаванае царквой пасля таго, як маці рымскага імператара Канстанціна Алена здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім у пошуках крыжа, на якім быў распяты Ісус.

Алена насамрэч знайшла крыж, а ў 325 г. яе сын імператар Канстанцін даў загад усталяваць крыж на Галгофе, каб усе ахвотныя маглі пакланяцца яму. 

Беларусы лічаць, што ў гэты дзень у лясах усе змеі збіраюцца разам, каб адправіцца на зімовы сон, таму 27 верасня людзі не рызыкавалі хадзіць у лес.

«Ва Узвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару».

Таксама гэты дзень лічыцца канчатковым развітаннем з летам.

Беларусы казалі: «На Узвіжанне халат з плеч, а кажух на плечы».

Так яно і будзе: на выходных пахаладае.

Каментары3

  • Праўда
    27.09.2024
    Качанава, Ярмошына, Эйсмант і сёстры Груздевы залягуць у зімнюю спячку ў лясах?
  • Жвір
    27.09.2024
    Ну, покі яшчэ цёпла, хіба толькі задажджыла неба.
  • Сіноптык-прадказальнік
    27.09.2024
    Зараз, во, прама цяпер, такі дождж ідзе, што нічога ня бачна на адлегласьці выцягнутай рукі. Набліжаецца халодны фронт. Гадзюкі нездарма хаваюцца, і яны ўмеюць гэта рабіць, яшчэ нікому не патрафіла знайсьці іхную схованку, каб падгледзець, як яны сьпяць ! Таму яны й не выстаўляюць вартавога.

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых3

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы затрымалі гангстара са Смаленска1

Беларусь пакінуў буйны нямецкі інвестар Carl Zeiss1

Апошнія цёплыя дзянькі. У нядзелю істотна пахаладае1

«Мы падтрымліваем украінскую формулу міру». Ціханоўская ў Нью-Ёрку расказала пра беларускае бачанне сітуацыі13

Сёння ўначы Расія зноў атакавала Украіну праз Беларусь2

«Беларускія ўлады чакаюць ад дэмакратычных сілаў не мякчэйшых крокаў, а капітуляцыі»9

Мінэканомікі: Айцішнікі вяртаюцца ў Беларусь9

Трамп: Украіны больш няма64

Абвешчаны збор на дапамогу былой палітзняволенай Ірыне Шчаснай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых3

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых

Галоўнае
Усе навіны →