Грамадства

ГУБАЗавец Гайко выступіў на лукашэнкаўскім форуме блогераў

У Мінску адбываецца форум пралукашэнкаўскіх блогераў. Адным з гасцей стаў сілавік, які ў 2020—2021 падманваў апазіцыйных актывістаў.

Артур Гайко другі справа, побач з Ігарам Турам. Фота: БелТА

Размова пра супрацоўніка ГУБАЗіКа Артура Гайко. Яго пасадзілі побач са старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Іванам Эйсмантам, прапагандыстам АНТ Ігарам Турам і дэпутатам Вадзімам Гігіным.

Артур Гайко стаў вядомы пасля скандалу з «Чорнай кнігай Беларусі». Выявілася, што ён фактычна кіраваў ёй цягам дзевяці месяцаў і ўцёрся ў давер да самых розных колаў дэмакратычнай апазіцыі. Праз яго на розныя тэрміны патрапілі за краты дзясяткі, калі не сотні, людзей.

Губазікавец дзевяць месяцаў быў у камандзе Чорнай кнігі Беларусі. І ўрэшце ўзначаліў яе

Пасля выкрыцця ён пайшоў на павышэнне і атрымаў званне капітана. Цяпер ён кіраўнік нейкага з аддзелаў ГУБАЗіК.

Сёлета Гайко быў адказным за маніторынг акцый на Дзень Волі — як у Беларусі, так і за мяжой.

Каментары

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць6

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Усе навіны →
Усе навіны

Марпех УСУ, у якога адняла мову ў расійскім палоне, загаварыў пасля абмену5

Стала вядома, ці шмат беларусы ядуць салодкага ў параўнанні з іншымі

У Мінску працуе пенсіянер, якому 93 гады3

Літоўскі блогер наведаў Мінск — і вось які раён назваў найлепшым6

Кіруючая партыя Грузіі ў перадвыбарчай кампаніі параўнала разбураныя гарады ва Украіне і цэлыя ў сваёй краіне3

Супольнасць трансгендараў Беларусі паведамляе пра зачыстку — былі затрыманыя мінімум 8 чалавек5

Стала вядома, у чым падазраюць беларуса, затрыманага за напад на расійскага апазіцыянера Волкава

Літва пабачыла ў закліках Рыжанкова рэкламны ход, а то і правакацыю1

Былы палітвязень расказаў пра цяжкі стан здароўя Аляксандра Фядуты9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць6

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Галоўнае
Усе навіны →