Памежны камітэт па стане на 08:00 прыводзіць наступныя звесткі.
На памежным пераходзе «Брэст» на польскай мяжы стаіць дзевяць аўтобусаў і 400 легкавых аўтамабіляў.
На літоўскай мяжы на пераходзе «Каменны Лог» і «Беняконях» чэргаў няма.
Разам з тым тэлеграм-канал «Мінсктранс» паведаміў у 07:43, што аўтобус Мінск — Вільня адпраўленнем з літоўскай сталіцы ў 08:00 яшчэ стаяў на літоўскай мяжы ў бок Вільні.
На латвійскай мяжы таксама чэргаў няма.
Каментары
Перавозчыку ня трэба браць пасажыраў з багажом, толькі з ручной паклажай, і ўсё будзе хутка на мяжы.
А то панабяруць валізаў, у якія два слана разам улезьці могуць і камфортна сабе ляжаць там, канечне праверка зойме больш часу, чым звычайна.
Што ўвогуле можна везьці ў такой паклажы й нахалеру. Бярэш на зьмену майткі ды шкарпэткі, зубную шчотку, пасту, мыла, ды едзь сабе, як людзі едуць. Але ж не(!), яны ўвесь свой калгас вязуць з сабою ў валізе, адурэць можна чакаючы.