Свет11

У Гвінеі шымпанзэ скрала дзіця і забіла яго. Гэта выклікала бунт

Гвінейка Сені Зогба працавала ў полі, калі раптам да яе падышла малпа, ўкусіла жанчыну, а затым схапіла яе васьмімесячнага сына і ўцякла ў лес. Маці не змагла нічога зрабіць, каб уратаваць дзіця. Неўзабаве ў лесе знайшлі ягонае мёртвае цела, піша Bild.

Трагічнае здарэнне выклікала вялікае ўзрушэнне ў вёсцы, дзе жыве сям'я пацярпелай. Раз'юшаны натоўп накіраваўся да Інстытута Боссу, у якім вывучаюць шымпанзе і які знаходзіцца недалёка ад месца здарэння. Вяскоўцы ўварваліся ў будынак і разграмілі яго, знішчыўшы камп'ютары, дакументы навукоўцаў і беспілотнікі, пасля чаго падпалілі будынак.

У Інстытуце Босу пацвердзілі, што ў гэтым годзе ў краіне ўжо зарэгістравалі шэсць нападаў шымпанзэ на людзей, але гісторыя з гэтым дзіцём стала першай са смяротным вынікам.

Спецыялісты адзначаюць, што шымпанзэ не баяцца людзей і часам, калі яны вельмі ўзбуджаныя, не могуць сябе кантраляваць, што робіць іх агрэсіўнымі. Навукоўцы патлумачылі, што з-за недахопу ежы малпы пакідаюць свае звыклыя месцы пражывання і набліжаюцца да людзей.

Каментары1

  • Ну,вот
    27.09.2024
    Ёщё одна сторона конфликта в дополнение к вагнеровцам. Их целью было уничтожить Институт Боссу и покончить с изучением шимпанзе. Как видим, цель была достигнута руками врагов, как и задумывалось.

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы5

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

На літоўскай мяжы з'явіліся чэргі з легкавых аўто

Пашкоджаны вадавод у Мінску адрамантавалі. Але праблемы з якасцю вады пакуль застаюцца

Сёння той самы дзень, калі беларусам настойліва не рэкамендавалася хадзіць у лес4

Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім у «Вежы Трампа»5

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран13

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі12

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч28

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Сорасам-малодшым17

Стаў вядомы першы выпадак гібелі на вайне жанчыны, якая заключыла кантракт з Мінабароны РФ у калоніі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы5

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →