У паведамленні сілавікоў кажацца, што аператыўнікі і АМАП правялі аблаву ў Брагіне, Лоеве, Ельску, Хойніках, Нароўлі і іншых гарадах Гомельшчыны, што недалёка ад украінскай мяжы.
У відэа паказваюцца кадры жорсткага затрымання мужчын — кагосьці хапаюць групай на вуліцы, да кагосьці ломяцца ў дом.
Адзін з затрыманых кажа, што быў падпісаны на каналы ў ютубе і «Аднакласніках», якія прызналі «экстрэмісцкімі». Іншага — маладога хлопца — вінавацяць у тым, што ён нібыта зневажаў расейцаў і Лукашэнку. Яшчэ адна жанчына кажа ў відэа сілавікоў, што ўдзельнічала ў мітынгу, а мужчына — што пераводзіў ахвяраванне ў фонд «Краіна для жыцця». Адзін з затрыманых кажа, што ні на якія незалежныя каналы не быў падпісаны (не ясна, чаму да яго наогул узніклі пытанні).
Сілавікі паведамляюць, што на частку затрыманых завялі адміністрацыйныя і крымінальныя справы, а некаторых адпусцілі пасля «прафілактычнай гутаркі» і папярэджання.
Каментары