Ok, Не здзіўляйцеся, яны прызнаюць усю лукашэнкаўскую вертыкаль "беларускай" і лічаць хунту "афіцыйным бокам". Нічога не зробіш. Такая грамадўянскся пазіцыя.
.
27.09.2024
Бачу, што выправілі. Не трэба з няўважлівасці пры капіпастах рабіць глыбокія высновы.
Беларус
28.09.2024
., Выправілі на што? На тое, чым персанаж не з'яўляецца, нават з маленькай літары?
.
28.09.2024
Гэта ж не ялейная прамова пра "нашага вялікага Прэзідэнта Аляксандра Рыгорыча", а поўная назва крыніцы сродкаў - фонду. Калі назвы яшчэ рэдагаваць, то пасля і не знойдзеш нічога, калі спатрэбіцца. Не трэба даводзіць тэзіс пра "легатымізацыю" тытуламі да абсурду, грамадзянская пазіцыя тут добра бачна без таго, па сэнсу артыкула.
Беларус
28.09.2024
., Прызнаньне структураў хунты "беларускімі", ужываньне назваў фондаў і пасад "як напісана на шыльдачцы"- гэта менавіта грамадзянская ды маральная пазіцыя. Пачытайце іншыя артыкулы і пабачыце тое ж самае.
Напрыклад, на шыльдачках устаноў у акупаваным Крыме таксама напісана, што гэта "Российская Федерация". І прызнаваць гэтыя шыльдачкі ці не - таксама маральная пазіцыя: альбо прызнаеце акупацыю і завеце Крым акупаваным, альбо прызнаеце шыльдачку.
Нішто не замінае ўзяць назву ў двукоссе ці дадаць "гэтак званы" у дачыненьні да лукашэнкаўскай структуры, каб падкрэсліць яе несапраўднасьць і ўласнае непрыняцьце. Бо калі так не робіце - значыцца структура з'яўляецца для вас сапраўднай. Прызнаньне сапраўднасьці - і ёсьць прызнаньне легітымнасьці.
.
28.09.2024
Так, ёсць варыянт з "гэтак званым". Але, яшчэ раз, калі так даводзіць да абсурду, чытаць будзе немагчыма: "узгоднена з гэтак званым Міністэрствам культуры РБ і выдзелена з гэтак званага Спецыяльнага фонду прэзідэнта на працы па заказу гэтак званага Гродзенскага аблвыканкама ў выкананне гэтак званай Дзяржаўнай праграмы зацверджанай гэтак званым Указам Прэзідэнта №" Мабыць, не трэба ўсе ператвараць у Хартыю?
Яшчэ прыклад, калі гісторык піша тэкст пра 1943 г., ён не будзе пісаць "гэтак званы генеральны камісар гэтак званай Генеральнай акругі Беларусь" або "гэтак званы народны камісар гэтай званай дзяржаўнай бяспекі гэтак званага БССР". Ён напіша як было ў дакументах. І гэтым самым ён ніяк не "легатымізуе" тыя ўтварэнні, якія працавалі на нашай зямлі, ні тых дзеячаў.
Беларус
29.09.2024
., Гісторыкі не з'яўляюцца ўдзнльнікамі падзей. А медыя зараз - з'яўляюцца. Бо падзеі адбываюцца проста цяпер. Тым больш у нашым выпадку, калі медыя з'яўляюцца голасам тых, хто адкрыта казаць ня можа.
І калі вы прызнаеце захоп улады ў Краіне, то захопнік і ня можа быць "афіцыйным Менскам" ці "беларускім". Бо ані ён, ані ягоныя структуры больш ня могуць прадстаўляць Беларусь. Гэта на мове здаровага чалавека. Ня кажучы ўжо пра тое, што менавіта пра гэта былі пратэсты 2020 году - адмова рэдыму прадстаўляць нашую краіну і казаць ад ейнага імя. Вярбальнае стаўленьне да падзей і з'яўляецца сапраўдным выбарам. Таму як дэманструе побытавую згоду і прыняцьце таго ці іншага боку.
Рэжымныя МЗС, суды, сілавікі, войскі, міністры і г.д. ня могуць быць "беларускімі", бо падпарадкаваны захопніку і па-сутнасці з'яўляюцца антыбеларускай сілай. Інакш вы пагаджаецеся з правам усіх гэтых асоб займаць свае пасады, прадстаўляць Беларусь і казаць ад вашага беларускага імя, а таксама - выконваць той функцыянал, што яны ладзяць зараз.
.
29.09.2024
Так я цалкам згодны, што няправільна зараз называць "беларускім" тое, што прыдатнае толькі сучаснай дзяржаве (рэжыму). Мне не падабаюцца наваўтварэнні-шаблоны 1990-х, за якія журналісты дагэтуль чапляюцца: "мэры", "губернатары", "сенатары". Тым больш, гэтыя структуры і іх кіраўнікі ў Беларусі насамрэч не існуюць. Што за "сілавікі" такія, калі ўжо даўно відавочна, што размова ідзе пра "карнікаў". Гэта пра моўныя абароты.
Дыскусійнае пытанне для мяне, што рабіць не з імі, а з "тэхнічнымі" назвамі з дакументаў: назвы прававых актаў, пасад, арганізацый. Бо калі іх "пераймяноўваць", то пасля не зразумееш, пра што дакладна ішла размова. З іншага боку, застаўляць назвы, як "Прэзідэнт РБ" няправільна, хаця б таму, што ён на пасадзе не па праве. Нейкі клёк (здаровы сэнс) ? У некаторых выпадках (як у артыкуле пра назву фонду) меркаванні могуць адрознівацца.
Беларус
30.09.2024
., Праблема якраз у тым, што рэжым - гэта не Беларуская Дзяржава, а ейны захопнік і акупант, таму як адбыўся ўзброены і гвалтоўны захоп улады. Абраная ж ўлада і сапраўдны афіцыйны Менск месьцяцца зараз у Вільні ды Варшаве. Але пакуль гэтага разуменьня на нацыянальным узроўні няма - зрынуць рэжым не атрымаецца. Бо неразуменьне ворага і ягонай сутнасьці заўсёды будзе прыводзіць да выбару памылковай стратэгіі паводзін і, як вынік, да паразы. Таму і вельмі важна называць рэчы сваемі імёнамі, згодна з сутнасьцю ўчынкаў. Бо ідэя змаганьньня з "афіцыйнай беларускай дзяржавай" ніколі ня знойдзе шырокай практычнай падтрымкі: ні сярод беларусаў, ні сярод замежнікаў.
Заўсёды можна знайсьці спосаб, каб з тэксту было зразумела аб чым гаворка: аб беларускай з'яве ці акупацыйным рэжыме, не скатваючыся пры гэтым у "Хартыю". Але пакуль што нашая інфапрастора амаль уся працягвае існаваць у тэрміналогіі "афіцыйнасьці" і "беларускасьці" лукашызму, быццам бы зараз 2019 год - што толькі падмацоўвае парадыгму хунты. І дэманструе, ў тым ліку нашым суседзям, што беларусы побытава прызнаюць рэжым "афіцыйным беларускім бокам". З адпаведнымі наступствамі гэткага стаўленьня (пачынаючы з дыскрымінацыі ўсяго беларускага і скончваючы супрацівам уладаў суседніх краін у стварэньні беларускага ваенна-палітычнага праэкту па-за межамі Беларусі).
Trava
27.09.2024
Адзеты ў строгі бетон узгорак і залатыя цыбуліны, вось прыгажосць будзе!
.
27.09.2024
Краіна тупых здзекаў над людзьмі, тупых здзекаў над архітэктурай, тупых здзекаў над ландшафтамі...
К
28.09.2024
Там поп за «воссоединение триединого русского народа, которое наконец осуществляется»
Вакол царквы-крэпасці ў Мураванцы спілавалі ўсе старыя дрэвы — сумныя ФОТЫ
Калі назвы яшчэ рэдагаваць, то пасля і не знойдзеш нічога, калі спатрэбіцца.
Не трэба даводзіць тэзіс пра "легатымізацыю" тытуламі да абсурду, грамадзянская пазіцыя тут добра бачна без таго, па сэнсу артыкула.
Напрыклад, на шыльдачках устаноў у акупаваным Крыме таксама напісана, што гэта "Российская Федерация". І прызнаваць гэтыя шыльдачкі ці не - таксама маральная пазіцыя: альбо прызнаеце акупацыю і завеце Крым акупаваным, альбо прызнаеце шыльдачку.
Нішто не замінае ўзяць назву ў двукоссе ці дадаць "гэтак званы" у дачыненьні да лукашэнкаўскай структуры, каб падкрэсліць яе несапраўднасьць і ўласнае непрыняцьце. Бо калі так не робіце - значыцца структура з'яўляецца для вас сапраўднай. Прызнаньне сапраўднасьці - і ёсьць прызнаньне легітымнасьці.
Але, яшчэ раз, калі так даводзіць да абсурду, чытаць будзе немагчыма:
"узгоднена з гэтак званым Міністэрствам культуры РБ і выдзелена з гэтак званага Спецыяльнага фонду прэзідэнта на працы па заказу гэтак званага Гродзенскага аблвыканкама ў выкананне гэтак званай Дзяржаўнай праграмы зацверджанай гэтак званым Указам Прэзідэнта №"
Мабыць, не трэба ўсе ператвараць у Хартыю?
Яшчэ прыклад, калі гісторык піша тэкст пра 1943 г., ён не будзе пісаць "гэтак званы генеральны камісар гэтак званай Генеральнай акругі Беларусь" або "гэтак званы народны камісар гэтай званай дзяржаўнай бяспекі гэтак званага БССР".
Ён напіша як было ў дакументах. І гэтым самым ён ніяк не "легатымізуе" тыя ўтварэнні, якія працавалі на нашай зямлі, ні тых дзеячаў.
І калі вы прызнаеце захоп улады ў Краіне, то захопнік і ня можа быць "афіцыйным Менскам" ці "беларускім". Бо ані ён, ані ягоныя структуры больш ня могуць прадстаўляць Беларусь. Гэта на мове здаровага чалавека. Ня кажучы ўжо пра тое, што менавіта пра гэта былі пратэсты 2020 году - адмова рэдыму прадстаўляць нашую краіну і казаць ад ейнага імя. Вярбальнае стаўленьне да падзей і з'яўляецца сапраўдным выбарам. Таму як дэманструе побытавую згоду і прыняцьце таго ці іншага боку.
Рэжымныя МЗС, суды, сілавікі, войскі, міністры і г.д. ня могуць быць "беларускімі", бо падпарадкаваны захопніку і па-сутнасці з'яўляюцца антыбеларускай сілай. Інакш вы пагаджаецеся з правам усіх гэтых асоб займаць свае пасады, прадстаўляць Беларусь і казаць ад вашага беларускага імя, а таксама - выконваць той функцыянал, што яны ладзяць зараз.
Мне не падабаюцца наваўтварэнні-шаблоны 1990-х, за якія журналісты дагэтуль чапляюцца: "мэры", "губернатары", "сенатары". Тым больш, гэтыя структуры і іх кіраўнікі ў Беларусі насамрэч не існуюць.
Што за "сілавікі" такія, калі ўжо даўно відавочна, што размова ідзе пра "карнікаў".
Гэта пра моўныя абароты.
Дыскусійнае пытанне для мяне, што рабіць не з імі, а з "тэхнічнымі" назвамі з дакументаў: назвы прававых актаў, пасад, арганізацый.
Бо калі іх "пераймяноўваць", то пасля не зразумееш, пра што дакладна ішла размова.
З іншага боку, застаўляць назвы, як "Прэзідэнт РБ" няправільна, хаця б таму, што ён на пасадзе не па праве.
Нейкі клёк (здаровы сэнс) ? У некаторых выпадках (як у артыкуле пра назву фонду) меркаванні могуць адрознівацца.