CNN даведаўся, дзе Ізраіль схаваў выбухоўку пры мініраванні пэйджараў
Ізраіль правёў частку атакі на ліванскую «Хезбалу», схаваўшы выбухоўку ўнутры літыевых батарэй пэйджараў, завезеных у Ліван, паведамляе CNN са спасылкай на двух высокапастаўленых супрацоўнікаў службаў бяспекі гэтай краіны.
Адна з крыніц у ліванскіх сілах бяспекі паведаміла, што выбуховае рэчыва было схавана ўнутры батарэй пэйджараў настолькі складаным спосабам, што яго немагчыма было выявіць. Якія праверкі праводзіліся пры імпарце прылад у Ліван, ён не сказаў.
Іншая крыніца распавяла, што ён аглядаў адзін з замініраваных пэйджараў і стаў сведкам яго кантраляванага выбуху. Ён паведаміў, што выбуховае рэчыва было ўшыта ў літыевую батарэю пэйджара і яго было практычна немагчыма выявіць. Ён дадаў, што ніколі не бачыў нічога такога.
Паводле інфармацыі CNN, самаробнае выбуховае прыстасаванне складалася з пяці асноўных кампанентаў: сілкавання, ініцыявальнага прыстасавання (як правіла, механізм для запуску выбуховага імпульсу), дэтанатара, выбуховага рэчыва і кейса, у які ўсё гэта змяшчаецца.
Былы афіцэр брытанскай арміі і эксперт па абясшкоджванні выбухованебяспечных прадметаў Шон Мурхаус пацвердзіў CNN, што мадыфікацыя батарэі была адным са спосабаў зрабіць прыладу нябачнай і невізуалізаванай, напрыклад, пры праверцы рэнтгенаўскімі прамянямі. Атрымаць такі вынік магчыма шляхам укаранення электроннага дэтанатара і невялікага выбуховага зарада ўнутр металічнага корпуса батарэй, удакладніў ён.
Доступ да пэйджараў атрымаў «Масад». Спецслужбы змясцілі ў прылады выбуховае рэчыва PETN (пентаэрытрытэетранітрат), якое здэтанавала пры награванні акумулятараў.
Каментары