Кіроўная партыя Грузіі выкарыстоўвае фота разбураных украінскіх гарадоў для перадвыбарчай рэкламы
«Грузінская мара» сцвярджае, што без яе краіна будзе ваяваць з Расіяй.
Кіроўная партыя «Грузінская мара» ў перадвыбарчай агітацыі выкарыстоўвае фота і відэа разбураных расіянамі ўкраінскіх гарадоў.
Новыя перадвыбарчыя банеры з'явіліся ў грузінскіх гарадах, уключаючы Тбілісі. На плакатах з левага боку намаляваныя разбураныя гарады Украіны, у тым ліку Марыупаль, з надпісам «Не вайне!», піша «Эхо Каўказа».
З правага боку банэраў — аб'екты, пабудаваныя і адноўленыя мільярдэрам Бідзіна Іванішвілі з «Грузінскай мары», а таксама від на начны Батумі з надпісам «Выберы мір». На плакатах таксама перакрэсленыя перадвыбарныя нумары чатырох буйных апазіцыйных партый і аб'яднанняў.
Таксама ў сетцы распаўсюджваецца перадвыбарчы ролік Грузінскай мары з тым жа зместам.
У партыі «Грузінская мара» пацвердзілі, што банеры — частка іх перадвыбарчай кампаніі, мэта якой — нагадаць насельніцтву,»куды вядзе краіну апазіцыя». Кошт размяшчэння банэраў не раскрываецца.
Адзін з галоўных наратываў, які прасоўвае «Грузінская мара» ў перадвыбарнай кампаніі, заключаецца ў тым, што, у выпадку яе паразы, у Грузіі пачнецца вайна.
Парламенцкія выбары ў Грузіі пройдуць 26 кастрычніка.
Каментары
У чым выгада, цап?