У Копысі дзіця, якое прапала, шукалі 78 чалавек, а яно было ў гасцях у аднакласніцы
Калі паступіла паведамленне пра знікненне дзіцяці, МНС разгарнула цэлую пошукавую аперацыю.
Ноччу 10 верасня ў міліцыю паведамілі пра знікненне дзіцяці 2015 года нараджэння ў пасёлку Копысь. Сілавікі перадалі паведамленне ў МНС.
Хлопчык напярэдадні не вярнуўся дадому пасля школы. Бацькі і настаўнікі спачатку шукалі яго самастойна і абзвоньвалі знаёмых, аднак пошукі аказаліся беспаспяховымі, піша БелТА.
У выніку ратавальнікі і міліцыянты разгарнулі пошукавую аперацыю, у якой былі задзейнічаныя 21 адзінка тэхнікі і 78 чалавек, з якіх 15 адзінак тэхнікі і 47 работнікаў МНС.
Раніцай ратавальнікі і міліцыянеры знайшлі дзіця. Аказалася, яно было ў гасцях у аднакласніцы. У медыцынскай дапамозе хлопчык не меў патрэбы.
Каментары