Здарэнні22

Напісаў, дзе пакінуў рэчы і грошы. Што вядома пра гібель беларуса, якога знайшлі ў польскім порце

36-гадовы беларус, якога знайшлі загінулым у порце на Паморʼі, хутчэй за ўсё, прапаў яшчэ ў лютым, стала вядома MOST. Яго пакуль не ўдалося апазнаць з-за моцнай змены цела: верагодна, яно доўга праляжала ў вадзе. Але знаёмы мужчыны апазнаў яго рэчы. MOST пагаварыў з крыніцай, знаёмай з сітуацыяй.

Беларуса знайшлі ў акваторыі рыбнага порта ў Ястарне 9 красавіка. Цела заўважыў экіпаж кацера, які праходзіў міма. Аб інцыдэнце паведамілі паліцыі і ратавальнікам. У порце тэрмінова пачалі выратавальную аперацыю, але мужчына быў ужо мёртвы.

Па інфармацыі MOST, загінулым можа быць Павел Б. Ён перастаў выходзіць на сувязь яшчэ 21 лютага. Тады знаёмыя падалі ў паліцыю заяву аб знікненні чалавека, а потым сваякі здалі ўзоры ДНК. Але да гэтага часу пошукі не прыносілі выніку. 

Апазнаць мужчыну пакуль не ўдалося: у вадзе цела надзьмулася. Але знаёмы Паўла апазнаў яго абутак — ён насіў туфлі на незвычайнай падэшве, падобнай на сланцы. 

16 красавіка апазнанне павінна быць праведзена паўторна: сваякі перадалі спіс асаблівых прыкмет мужчыны, у тым ліку радзімак. 

Зʼехаў з-за палітыкі, стараўся ўсім дапамагаць

Па словах знаёмых Паўла, ён прыехаў у Польшчу ў канцы 2020 ці пачатку 2021 года з-за палітычнага пераследу. Крыніца MOST сцвярджае, што мужчына не быў асабліва палітычна актыўным і на акцыю пратэсту ў 2020 годзе пайшоў хутчэй за кампанію. Але там яго затрымалі, а пазней Павел даведаўся, што супраць яго ўзбуджана крымінальная справа. Пакуль не наклалі абмежаванне на выезд, ён зʼехаў у Польшчу, дзе нейкі час жыў у цэнтры для замежнікаў. 

З часам Павел легалізаваўся ў Польшчы: атрымаў карту побыту і праязны дакумент замежніка. Мяркуецца, што гэтыя дакументы маглі быць пры ім, калі ён знік. 

Суразмоўца мяркуе, што Павел мог паехаць якраз у цэнтр для замежнікаў у вёсцы Група пад Грудзёндзам. Там у яго былі знаёмыя. Гэты горад знаходзіцца ў нізоўях Віслы. Калі мужчына патрапіў у ваду там, то плынню яго магло вынесці ў Балтыйскае мора. 

Незадоўга да знікнення ён паведаміў, у каго пакінуў свае рэчы. Там жа былі грошы і беларускія дакументы. 

Знаёмыя характарызуюць Паўла як дабрадушнага, спагадлівага, спакойнага, сарамлівага чалавека. Ён усім стараўся дапамагчы. Мужчына вельмі сумаваў па бацьках, таму змушаная эміграцыя давалася яму нялёгка. 

Наколькі вядома рэдакцыі MOST, калі цела ўдасца апазнаць, родныя хацелі б забраць яго дадому ў Беларусь.

Каментары2

  • Максим Дизайнер
    16.04.2024
    Зачем эта простыня на пол статьи про "па палицичэские мотивы"?Если он всего раз был на протестах, и то за компанию?Причем это к его смерти?Человек не мог утопиться на родине?Где подтверждение, что на его завели уголовку?Бабки на лавке рассказали?Или он сам, чтобы доки получить?Царствие небесное бедному человеку.
  • vik
    16.04.2024
    Максим Дизайнер

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Фанаты распавялі, як змаглі арганізаваць перфоманс на матчы ў Варшаве і як змагаліся з п'янымі правакатарамі

Імаверны прэм'ер Літвы: Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы12

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА37

«Ты здзейсніла сапраўдны ўчынак». «Дынама» запісала ВІДЭА з падзякай жанчыне ў чырвона-зялёным23

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі зноў паставілі рэкорд2

«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, які прыязджаў у Беларусь, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй10

Чаму выбаршчыкі галасавалі за Трампа?4

Гендырэктар «Беларусьфільма»: «Лістапад» — гэта БРІКС у сферы кіно3

«Што возьмеш з гэтага дзеда?» На беларускай трыбуне падчас матчу ў Варшаве здарылася патасоўка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →