Пад Дзятлавам мужчына засек ката сякерай за тое, што ён сцягнуў са стала шашлык
Жахлівая гісторыя адбылася ў сярэдзіне жніўня ў Дзятлаўскім раёне. 42-гадовы жыхар аграгарадка Дварэц выйшаў з ЛПП і захацеў адзначыць гэтую падзею. У двары свайго дома ён вырашыў пасмажыць шашлык, і гэта ўрэшце кепска скончылася для суседскай хатняй жывёліны.
Суседскага ката прыцягнуў пах свежапасмажанага мяса, і ён паспрабаваў сцягнуць кавалак са стала.
«Гэта вывела мужчыну з сябе, ён схапіў сякеру і нанёс не менш за два ўдары па шыі ката», — паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Пасля мужчына кінуў цельца ката ў мяшок і схаваў яго.
Гаспадар жывёліны звярнуўся ў міліцыю праз 4 дні. Дзеянні жывадзёра былі кваліфікаваныя па артыкуле аб жорсткім абыходжанні з жывёламі.
Цяпер яму пагражае да года грамадскіх работ або арышту.
Каментары