Здарэнні44

Пачаўся суд над «сухараўскім жывадзёрам». Ён забіў 16 катоў

Гісторыя загадкавага знікнення катоў пачалася ў Мінску два гады таму. Нейкі «сімпатычны малады чалавек» з захаду сталіцы адгукаўся на аб'явы аб уладкаванні жывёл, браў іх сабе і знікаў. Былыя гаспадары, занепакоеныя лёсам гадаванцаў, звярнуліся ў міліцыю. Але безвынікова: беларус заявіў, што ўсе пухнатыя падапечныя збеглі. Прайшоў час, і хлопца затрымалі за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. Тады ён і прызнаўся, што забіў дзевяць катоў. Праўда, пазней адмовіўся ад сваіх слоў, маўляў, зоаабаронцы націснулі, піша Onliner.by.

Сёлета ў жніўні сусед сухараўскага жывадзёра зноў пачуў за сваёй сцяной крыкі жывёл. Неўзабаве ў смеццевым кантэйнеры каля шматпавярховіка валанцёры знайшлі труп кацяняці. У лістападзе беларуса, які стаў вядомы як «сухараўскі жывадзёр», узялі пад варту, выставіўшы абвінавачанне па ч. 1, 2 арт. 339-1 (жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яго гібель і калецтва, здзейсненае з хуліганскіх і іншых нізкіх памкненняў, здзейсненае паўторна). Цяпер у судзе Фрунзенскага раёна праходзяць пасяджэнні па гэтай справе.

Далейшая інфармацыя можа шакаваць адчувальных людзей. Калі ласка, адкладзіце артыкул у бок, калі вы маральна не гатовыя пачуць некаторыя падрабязнасці са справы «сухараўскага жывадзёра».

Мінчук, на якога ўжо два гады скардзяцца зоаабаронцы, раней судзімы не быў. Магчыма, ён так і застаўся б беспакараным (бо ў завядзенні крымінальнай справы было адмоўлена пяць разоў), калі б не знявечанае кацяня ў смеццевым баку, якое стала доказам віны. Труп аддалі на экспертызу ў ветстанцыю Мінскага раёна.

— У жніўні кацяняці зрабілі ўскрыццё. Знешні агляд мяне ўразіў, хоць я займалася такім не ўпершыню. Яно сапраўды памерла не сваёй смерцю. Па выніках даследавання былі выяўленыя ацёкі галавы і шыі, пералом рэбраў, поўныя вывіхі з пятага па восьмае рабро з правага боку, гематомы па ўсім целе рознага памеру і формы. Шэрсць са скурным покрывам заставаліся ў руках, на падставе чаго была зроблена выснова, што жывёла падвяргалася ўздзеянню атрутных рэчываў, — перадае словы ветэрынара з амаль 25-гадовым стажам дзяўчына, знаёмая з акалічнасцямі справы. 

Па словах валанцёраў, 22-гадовы беларус, забіваючы чатырохногіх, не лічыў, што робіць нешта страшнае, бо «ў катоў няма душы». Часам ён здзекаваўся з жывёлаў, таму што тыя гучна мяўкалі, а то і зусім з-за дрэннага настрою. Камусьці з зоаабаронцаў малады чалавек прызнаваўся, што яму падабаецца мучыць пухнатых небаракаў. Іншым, кажуць відавочцы гісторыі, у адкрытую абяцаў, што працягне забіваць: яму, маўляў, за гэта нічога не будзе.

Сусед знізу чуў, што ў кватэры мінчаніна робіцца нейкае абы-што. Неяк раз нават падняўся разабрацца, але не заспеў мужчыну дома і пакінуў запіску. Хлопец ператэлефанаваў, сказаў, што ў доме не жыве і не ў курсе, што там адбываецца. Неўзабаве гісторыя паўтарылася: у кватэры зверху гучна крычалі кацяняты. На нейкі час гук спыніўся, аднак потым аднавіўся зноў. Так працягвалася два гады: то зацішша, то пакуты жывёл.

Мужчына, пішуць заолагі-абаронцы ў тэматычных каналах ў тэлеграме, на першым пасяджэнні вёў сябе абыякава.

— Калі спыталі, ці раскайваецца ў зробленым, адказаў: «Ну наогул, так». Калі зачытвалі матэрыялы папярэдняга следства, там было пытанне: «Ці не было жадання перайсці на людзей?». Адказ: «Людзей я не чапаю, за іх шмат даюць», — адзначаюць яны.

Сваіх ахвяр абвінавачаны знаходзіў у інтэрнэце. Прычым звяртаўся да ўсіх без разбору. Бывала, гаспадары ператэлефаноўвалі хлопцу, каб нешта ўдакладніць, і той блытаўся ў афарбоўцы іх чацвераногага падапечнага, яго ўзросце, адрасе ўладальнікаў. Калі яму прапаноўвалі падпісаць дагавор перадачы жывёлы, наадрэз адмаўляўся.

Разам з тым ён спрабаваў заваяваць давер. Распавядаў, што ў яго сям'і заўсёды жылі сабакі, а ён марыў завесці ката. Казаў, што даглядаць за гадаванцамі яму дапаможа дзяўчына ці бацькі, якія жывуць у суседнім доме. На самай жа справе «сухараўскі жывадзёр» — сірата пры жывых бацьках: бацька выпівае, а ў маці псіхічнае захворванне. Пры гэтым у самога абвінавачанага адхіленняў не выявілі: з жывёлаў ён здзекаваўся ў здаровым розуме. Тое бок хлопец мог без згрызотаў сумлення шпурнуць дакучлівае кацяня аб сцяну ці дрэва, скінуць мёртвае цела з балкона або выкінуць яго ў смеццевы бак.

— Я спрабавала спыніць гэта вар'яцтва. Нават прапаноўвала выкупіць у яго ката — ён наадрэз адмовіўся. Спрабавала пагаварыць з прапаведнікам з пратэстанцкай царквы, каб хоць ён неяк паўплываў, але ўсё без ладу, — перадае словы яшчэ адной мінчанкі валанцёр. — Я гаварыла, што ў яго яшчэ ёсць шанец выправіць сітуацыю і не закопваць сябе, на што ён адказаў, што будзе рабіць, што яму хочацца.

Па справе абвінавачанага ўжо прайшло тры слуханні. Чацвёртае адбудзецца сёння, у панядзелак, у судзе Фрунзенскага раёна сталіцы. Якое пакаранне можа чакаць хлопца? Ад арышту да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў. Паводле звестак следчых, малады чалавек забіў 16 катоў, пры гэтым сам мінчук прызнаў віну ў гібелі 15 жывёл. Але ахвяр магло быць і больш: у сярэдзіне лета міліцыя канфіскавала з кватэры жыхара сталіцы пакалечанага ката і перадала яго мінулай гаспадыні. Праўда, гэта была другая жывёла, якую жанчына аддала хлопцу, і калі апошняга ўдалося выратаваць, то першага і след прастыў. Падазраваны сказаў, што той збег.

Каментары4

  • Памідорка
    26.12.2022
    Возьмуць на працу ў губазік, ды й увесь прысуд на тым.
  • Бяздушны
    26.12.2022
    Душы няма не толькі ў катоў, але і ў людзей. Але ж за жыццё аднаго кацяняці можна аддаць бясконцую колькасць жыццяў падобных персанажаў.

    У постфашысцкай Беларусі такіх людзей трэба ізаляваць нароўне са звычайнымі забойцамі. На жаль, пры лукашызме гэта немажліва, бо лукашыстамі не цануецца нічыё жыццё:(
  • ...
    27.12.2022
    Трэба выставіць фота і асабістыя звесткі ў адкрыты доступ

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года30

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Усе навіны →
Усе навіны

«І тут лінолеум заіскрыў». Касяк пры мантажы ацяплення знішчыў дзіцячы пакой2

Аднаго з пацярпелых арандатараў ГЦ «Беларусь» у Віцебску на гэтым тыдні кідалі на пару сутак у ізалятар

Дзермант заступіўся за башкірскага героя Салавата Юлаева. Гэта не спадабалася Дзюкаву10

У Нарвегіі самалёт ледзь не ўпаў у мора пры пасадцы3

У свеце нарадзілася першае дзіця, зачатае дзякуючы новай тэхналогіі апладнення17

Украінскія беспілотнікі атакавалі Казань2

Сёння самы кароткі дзень у годзе і самая доўгая ноч1

Школьніка затрымалі за інтэрнет-афёру на 90 тысяч рублёў

Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года30

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Галоўнае
Усе навіны →