На гэтым тыдні мінімум 33 чалавек будуць судзіць па «народным» артыкуле за ўдзел у пратэстах у 2020-м
З 2 па 6 верасня па ўсёй Беларусі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) будуць судзіць як мінімум 33 чалавек. Усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Паралельна працягваюцца затрыманні, піша «Вясна».
Лідарамі па пераследзе застаюцца Мінск і Берасцейшчына.
4 верасня ў судзе Брэсцкага раёна будуць судзіць адразу 11 чалавек, а на наступны дзень у судзе Бярозаўскага раёна пачнецца працэс над чатырма мясцовымі жыхарамі.
Агулам з 2020 года паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса асудзілі мінімум 2 579 чалавек.
Памятайце пра правілы бяспекі, асабліва па вяртанні ў Беларусь. Не захоўвайце фота з акцый пратэсту, каб не нашкодзіць сабе і іншым удзельнікам і ўдзельніцам пратэстаў.
Каментары
Словам "народны" вы абражаеце народ у Беларусі, які церпіць ад пераследу рэжымам.