Вайна44

Белы дом адмовіўся накіроўваць ва Украіну амерыканскіх спецыялістаў па абслугоўванні F-16

The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх афіцыйных асоб паведамляе, што Белы дом адмовіўся накіроўваць ва Украіну амерыканскіх спецыялістаў па абслугоўванні знішчальнікаў F-16 і іншай вайсковай тэхнікі з меркаванняў бяспекі.

Самалёты F-16 у небе. Фота ілюстрацыйнае

Як піша WSJ, Рада нацыянальнай бяспекі ЗША разгледзела прапанову аб адпраўцы грамадзянскіх падрадчыкаў ва Украіну для абслугоўвання знішчальнікаў F-16 і іншай вайсковай тэхнікі. Аднак, як адзначаюць крыніцы газеты, выведвальная супольнасць і іншыя ўдзельнікі абмеркавання палічылі гэта занадта рызыкоўным на гэты момант.

«Выведвальная супольнасць выказала занепакоенасць перспектывай таго, што Расія нацэліцца на амерыканскіх падрадчыкаў ва Украіне», — цытуе WSJ неназванага амерыканскага чыноўніка.

Зрэшты, адміністрацыя не выключыла адпраўку амерыканскіх падрадчыкаў у будучыні, але, паводле звестак выдання, не найбліжэйшым часам.

У матэрыяле адзначаецца, што застаецца магчымасць таго, што як мінімум частка задач па абслугоўванні тэхналагічна складаных вайсковых машын могуць узяць на сябе краіны Еўропы.

Афіцыйных каментароў на гэты конт пакуль на было.

Перадача самалётаў F-16 і навучанне ўкраінскіх пілотаў ужо даўно з'яўлялася адной з найважнейшых тэм перамоў Украіны і краін Захаду аб дапамозе Кіеву ў адбіцці расійскай агрэсіі. У канцы ліпеня стала вядома, што першая партыя знішчальнікаў F-16 прыбыла ва Украіну.

На гэтым тыдні ўкраінскія вайскоўцы паведамілі, што адзін з пастаўленых знішчальнікаў пацярпеў крушэнне, а пілот, які кіраваў ім, загінуў. 30 жніўня ўкраінскае камандаванне перадало амерыканскім партнёрам папярэдні даклад аб крушэнні F-16.

У той жа дзень прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сваім указам зняў з пасады камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі УСУ Міколу Алешчука. У відэазвароце Зяленскі заявіў, што ён «вырашыў змяніць камандуючага ВПС», каб умацаваць вайсковае кіраўніцтва Украіны.

Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў, праўда, аспрэчвае тое, што адстаўка Алешчука звязаная з крушэннем самалёта F-16:

«Я б, напэўна, сказаў, што гэта ратацыя. Гэта два асобныя пытанні… На гэтым этапе я б не стаў іх звязваць», — заявіў Умераў у інтэрвʼю CNN.

Пры гэтым ён адзначыў:

«Мы аналізуем тое, што адбылося. Мы таксама адкрылі гэтую справу для нашых партнёраў, таму яны аналізуюць і расследуюць разам з намі».

Каментары4

  • Grit
    31.08.2024
    Где там за швабоду и прочие белботики с гневными осуждениями байдена и харис?
  • Не янки
    31.08.2024
    Какая же Америка Байдена трусливая и гнилая. Тьфу.
  • Юра
    01.09.2024
    Спочатку,разом з Росією,позбавили Україну зброї і в т.ч ЯЗ,тоді страшно не було,а зараз янкі чомусь дуже лякливими стали...Може,й справді,те що пишуть і говорять про Америку ....правда?

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа10

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе10

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту70

У Паўднёвай Карэі адбываецца спроба перавароту. Прэзідэнт абвясціў ваеннае становішча, матывуючы патрэбай абароны ад «камуністычных сілаў» 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа10

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →