21 красавіка 2023 года жыхар Крычава атрымаў позву, што 3 мая ён павінен прыйсці ў ваенкамат, а на наступную раніцу — у прызыўны пункт. Але хлопец ісці нікуды не захацеў і год недзе хаваўся.
Аднак урэшце, як паведамляецца, 1 жніўня 2024 года прызыўнік сам з'явіўся ў мясцовы РАУС. Але добраахвотная яўка не выратавала яго ад крыміналкі за ўхіленне ад прызыву.
Суд разглядаў справу проста ў будынку ваенкамата і прысудзіў хлопцу штраф у 100 базавых велічынь (4 тысячы рублёў).
Каментары
І, як бы ўжо злапалі, чаго ня зычу, лепей адседзець. Памятай.
Памагай Бог!