Аўто33

Замена пасведчання кіроўцы ў Беларусі. Што трэба ведаць

Што неабходна зрабіць аўтамабілістам, каб замяніць дакумент.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Калі трэба мяняць пасведчанне кіроўцу?

Пасведчанне кіроўцы ўзору 2011 года выдавалася тэрмінам на 10 гадоў, па заканчэнні тэрміну дзеяння абавязкова трэба замяняць яго на новае.

Кіроўца з пратэрмінаваным пасведчаннем прыраўноўваецца да бяспраўніка, таму варта ўважліва сачыць за тэрмінам дзеяння дакумента. Мінімальны штраф — 5 базавых велічыняў (200 рублёў на цяперашні момант).

Таксама пасведчанне трэба мяняць пры змене прозвішча і ў выпадках фізічнага зносу дакумента.

Пры гэтым заканадаўства не забараняе замяніць дакумент на новы па ўласным жаданні. Напрыклад, калі вы змянілі імідж або вам проста не падабаецца, як вы выглядаеце на старым здымку. 

Што трэба мець пры сабе?

Для замены пасведчання кіроўцы трэба мець пры сабе наступны пералік дакументаў:

  • Пашпарт або дазвол на жыхарства;
  • Дзейная медыцынская даведка ўзору 1 здр/у-10;
  • Старое пасведчанне кіроўцы (калі яно не згублена);
  • Заява;
  • Пацвярджэнне аплаты за паслугі па замене пасведчання.

Абмяняць пасведчанне кіроўцы можна ў любым падраздзяленні ДАІ незалежна ад месца рэгістрацыі.

Колькі каштуе?

Замена пасведчання кіроўцы каштуе 2 базавыя велічыні (80 рублёў).

Калі замена адбываецца праз тое, што вы згубілі старое пасведчанне, то давядзецца заплаціць 3 базавыя (120 рублёў).

Дадаткова трэба аплаціць 0,04 базавай (1,6 руб) за камп'ютарныя паслугі і 0,08 базавай (3,2 руб) за афармленне заявы. Другую з гэтых сум можна сэканоміць, калі падрыхтаваць заяву дома.

Аплачваць можна праз аддзяленне банка, Белпошту або праз АРІП.

Максімальны тэрмін замены пасведчання кіроўцы складае 3 працоўныя дні з моманту падачы заявы. На практыцы новы пластык звычайна выдаюць дзень у дзень або на наступны працоўны дзень.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

20 гадоў замест 10

З 23 сакавіка 2024 года пасведчанне кіроўцы ў Беларусі выдаюць тэрмінам на 20 гадоў, а не на 10 гадоў, як гэта было раней.

Бестэрміновыя правы з абмежаваннямі

Але ёсць пэўная катэгорыя кіроўцаў у Беларусі, якіх замена правоў не тычыцца. Гэта тыя людзі, якія паспелі атрымаць пасведчанне кіроўцы яшчэ ў часы існавання СССР. 

Савецкае пасведчанне бестэрміновае, беларускае заканадаўства не абавязвае кіроўцаў замяняць яго на новае. 

Але ёсць важны нюанс. Беларусь — адзіная краіна, якая дагэтуль прызнае бестэрміновае пасведчанне кіроўцы савецкага ўзору. Таму выязджаць па ім за межы Беларусі нельга, нават у Расію.

Каментары3

  • Ёсік
    14.09.2024
    А ці магчыма пасьведчаньне атрымаць на беларускай мове? Мо хто спрабаваў, мае вопыт? Атрымліваў пасьведчаньне ФСАН па-беларуску, дык яно не на пластыку, а заламінаваны кардон, і большага памеру.
  • Імя
    14.09.2024
    Ёсік, па просту пры заяве ў акенцу сказаць што вы жадаеце пасведчанне на беларускай. мне у гэтым годзе так зрабілі, няма ніякіх праблемаў
  • Леня
    14.09.2024
    Если есть ограничение на право управления ТС от ОПИ, можно ли поменять?

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне51

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі расказалі пра невялікае пацяпленне і прыход бабінага лета2

Мінімум чатыры шахеды заляцелі ў Беларусь за ноч і раніцу4

Бондарава выклікала на дзяцей міліцыю, але там не зразумелі, што не так6

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так3

У Беларусі з 1 студзеня вырасце падатак на першую кватэру2

7 млн літраў піва і 98 тысяч спробаў скрасці куфаль — Актоберфест падвёў вынікі5

Складзены спіс кіраўнікоў краін з самымі высокімі заробкамі. Хто на першым месцы?1

Папулярны брытанскі відэаблогер наведаў Беларусь і расказаў, што яго здзівіла10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне51

Саша Філіпенка расказаў, чаму не плануе пісаць па-беларуску і як Беларусь можа стаць падарункам Расіі ў вайне

Галоўнае
Усе навіны →