Грамадства22

Беларуска адсудзіла ў прадаўца амаль 600 рублёў з-за адзення з галачкамі

У кастрычніку 2023 года жыхарка Мінска купіла ў краме анарак (лёгкую куртку) і штаны. Першая рэч каштавала 99,99, а другая — 89,99 рублёў. Але амаль адразу пасля нашэння на вопратцы з'явіліся галачкі (катышки). Пасля чаго жанчына вырашала так справу не пакідаць, а судзіцца.

Фота ілюстрацыйнае

Мінчанка аднесла рэчы назад і запатрабавала вяртання грошай, бо гарантыя на іх яшчэ не мінула. Але атрымала адмову прадаўца.

Тады з дапамогай ГА «Гарадское таварыства спажыўцоў» жанчына звярнулася ў суд. Пасля экспертызы Мінскі гарадскі суд прыйшоў да высновы, што парушэнняў правіл эксплуатацыі адзення з боку спажыўца не было. Галачкі на рэчах з'явіліся амаль адразу ж пасля пакупкі. Таксама мінчанка своечасова вярнула тавар — праз 7 дзён.

У выніку дамову куплі-продажу скасавалі. Прадаўца абавязалі выплаціць пакупніцы 529,98 рублёў: гэта кошт рэчаў, няўстойка за парушэнне тэрміну задавальнення патрабавання спажыўца, кампенсацыя маральнай шкоды, а таксама выдаткі па правядзенні экспертызы.

Таксама адказчыку трэба заплаціць 2590 рублёў на карысць гарадскога таварыства абароны спажыўцоў, штраф 189,98 і дзяржпошліну 441,75 рублёў.

Каментары2

  • Манаполія на Арбітраж
    14.09.2024
    Пакупніцы 600
    Манапалісту - 2600
  • Acab
    14.09.2024
    Вось адгэтуль і пачынаюцца дыктатура і рэпрэсыі. Пакрыўджаная пакупніца ці не (хаця я схіляюся да апошняга, але мы не дачакаемся бесстароннае экспэртызы) леціць ў інстытуцыйны рэкэт, які ўзнагараджае яе ўтрая я сябе ў 13 разоў.
    Ўсё, што харакэрна, паводле закону (загаду найтлусьцейшага рэкэтыра)
    Абурэньні?! Прызнаньні паліт ахвярамі?! Асуджэньне супрацы з рэкэтам?!
    Дзе там - дзяры НЭПманаў, праз барыгаў чэргі на мяжы.
    Скончацца неўзабаве нэпнаны з барыгамі, не пераймайся, любы чытачэ
    No fate, no future

    Заўвага: бяз інстытуцыйнага спажывецкага рэкэту ў патрэбных выпадках ўзьнікае незалежны арбітраж з аптымальнай, а не збнішчальнай вартасьцю.

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно

Усе навіны →
Усе навіны

Назвалі нобелеўскіх лаўрэатаў па медыцыне і фізіялогіі

Крыху зменіцца парог сумы падарункаў, з якіх не трэба плаціць падатак2

На захадзе Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

У Брэсце пачалі судзіць ужо 11-ю групу за «грубае парушэнне парадку» ў 2020 годзе

Сіноптыкі расказалі пра невялікае пацяпленне і прыход бабінага лета2

Мінімум чатыры шахеды заляцелі ў Беларусь за ноч і раніцу4

Бондарава выклікала на дзяцей міліцыю, але там не зразумелі, што не так6

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

Ці можа час ісці ў адваротным кірунку? Упершыню ў гісторыі даказана, што так5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно

Галоўнае
Усе навіны →