У Гродне з'явіліся апараты, якія выдаюць корм для качак і лебедзяў
Пакуль з'явіліся два такія пункты, у планах паставіць трэці.
У Гродне з'явіліся аўтаматы з кормам для качак — іх паставілі на папулярных месцах для прагулак, паведамляе NewGrodno. За ідэяй стаяць двое мясцовых жыхароў, якія ўжо запусцілі два такія пункты.
Ідэя прыйшла да Міхаіла і яго сябра Аляксандра, калі яны гулялі ля Юбілейнага возера і зразумелі, што няма чым пакарміць качак. Рашэнне не прымусіла сябе доўга чакаць — сябры вырашылі стварыць аўтаматы з кормам.
Працэс расцягнуўся на паўгода, але ў выніку ўсе дэталі для апаратаў яны альбо знайшлі ў сябе дома і ў гаражы, альбо купілі.
Гарвыканкам падтрымаў ініцыятыву і даў зялёнае святло першым устаноўкам. Адзін аўтамат стаіць на беразе Нёмана ў Пышках, другі — у скверы памяці воінаў-афганцаў на вуліцы Курчатава.
Прынцып працы апарата просты: аплачваеце картай — і атрымліваеце порцыю корму за 1 рубель 30 капеек. Сумесь распрацавана спецыяльна для качак і лебедзяў — яна карыснейшая за звыклы хлеб, які птушкам даваць нельга.
Гродзенцы актыўна карыстаюцца аўтаматамі: летам прадавалася да 40 порцый корму ў дзень. Хоць аб прыбытку пакуль гаворкі няма, стваральнікі лічаць гэта сацыяльным праектам, накіраваным на ўсвядомленае кармленне птушак.
У планах — устаноўка трэцяга апарата на вуліцы Рэпіна. Гэты аўтамат будзе працаваць на сонечнай энергіі. Калі эксперымент атрымаецца, аўтаматы могуць з'явіцца і ў цэнтры Гродна.
-
Вольга Карач атрымала нямецкую антываенную прэмію — разам з украінцам, які заклікае спыніць пастаўкі зброі Кіеву
-
Шэф ФСБ: КДБ Беларусі дапамог выявіць датычных да падрыхтоўкі замахаў на расійскіх афіцэраў
-
Дзвярнога майстра з Калінкавічаў будуць судзіць па 4 палітычных артыкулах. У сацсетках ён хваліць Пуціна і Кадырава
Каментары