Спорт

«Панацінаікас», «Легія», «Капенгаген». Каго атрымала мінскае «Дынама» ў супернікі ў Лізе канферэнцый

У Ньёне сёння прайшло лёсаванне асноўнай стадыі футбольнай Лігі канферэнцый — трэцяга паводле статусу еўракубку. Беларусь у ім прадставіць мінскае «Дынама».

Фота: Uefa.com

У сезоне 2024-2025 упершыню еўракубкі будуць праводзіцца без групавой стадыі. Кожная каманда атрымае розных супернікаў. У Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы па восем супернікаў. У Лізе канферэнцый — шэсць. 

Мінскае «Дынама» атрымала наступныя клубы: «Капенгаген» (матч пройдзе на нейтральным полі ў Азербайджане), «Легія» (матч у Варшаве), ХІК Хельсінкі (у гасцях), «Хартс» Эдынбург (нейтральнае поле ў Азербайджане), «Панацінаікас» Афіны (у гасцях), «Ларн» Паўночная Ірландыя (матч у Азербайджане).

Каляндар стане вядомы крыху пазней.

«Дынама» пачынала выступ з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Прайшло армянскі «Пюнік», у другім раўндзе прайграла балгарскаму «Лудагорцу», у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы прайшло па суме двух матчаў гібралтарскі «Лінкальн».

У плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы прайграла бельгійскаму «Андэрлехту» і трапіла ў асноўную стадыю Лігі канферэнцый. 

Дадамо, што беларускі клуб апошні раз гуляў у групавым турніры ў сезоне 2018-2019 (БАТЭ ў Лізе Еўропы). З таго часу беларускія дружыны ў еўравосень не прабіваліся.

Каментары

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці15

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці15

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →