Грамадства

Дзяўчынка да 12 гадоў не хадзіла ў школу. Яе маці пазбавілі бацькоўскіх правоў

Чытаць, пісаць і лічыць дзяўчынку вучыў старэйшы брат.

Ілюстрацыйнае фота

Суд Івацэвіцкага раёна пазбавіў бацькоўскіх правоў маці, якая ўхілялася ад выхавання дачкі. Дзяўчынка перададзена на дзяржзабеспячэнне, паведамляе bar24.by.

Работнікам пракуратуры стала вядома аб неналежным выкананні маці абавязкаў па выхаванні дачкі.

З нараджэння дзяўчынка жыла з мамай у Маскве. Бацька з сям'ёй ніколі не пражываў. Пастаяннага месца жыхарства яны не мелі. Знаходзіліся ў знаёмых і сяброў маці. Дзяўчынка ніколі не наведвала ўстановы адукацыі. Чытаць, пісаць і лічыць дзяўчынку вучыў старэйшы брат.

З мая па лістапад 2023 года яна знаходзілася на дзяржаўным забеспячэнні ў сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры для непаўналетніх «Алтуф'ева» ў Маскве. Туды дзяўчынку змясцілі як дзіця, якое засталося без апекі бацькоў. Са снежня 2023 года дзіця — у адной з устаноў адукацыі Івацэвіцкага раёна.

Вядома, што падчас знаходжання дзяўчынкі ў сацыяльнай установе Масквы, а таксама ва ўстанове адукацыі ў Беларусі яе маці не цікавілася жыццём дачкі.

Таксама жанчына не спрабавала вярнуць дачку ў сям'ю.

У інтарэсах дзяўчынкі пракурор Івацэвіцкага раёна накіраваў у суд заяву аб пазбаўленні яе маці бацькоўскіх правоў. Раённы суд задаволіў пазоў у поўным аб'ёме. Дзяўчынку перадалі на дзяржаўнае забеспячэнне, паведамляе Генпракуратура.

Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, бацькоў могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў у дачыненні да непаўналетняга дзіцяці. Гэта адбываецца, калі ўсталююць, што яны ўхіляюцца ад выканання абавязкаў бацькоў.

Каментары

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →