Грамадства

Па заканчэнні следства Паліну Шарэнда-Панасюк этапавалі ў карцар

Расследаванне новай крымінальнай справы супраць палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк завяршылі 9 верасня.

Палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк канчаткова выставілі абвінавачванне паводле 1 часткі артыкула 411 КК аб непадпарадкаванні адміністрацыі папраўчай установы.

Пра гэта паведаміў Радыё Свабода муж актывісткі Андрэй Шарэнда. Паводле звестак Андрэя ў той жа дзень Паліну азнаёмілі з матэрыяламі справы і этапавалі ў СІЗА № 3 Гомеля.

«10 верасня сваякі паспрабавалі высветліць стан здароўя Паліны, але ў выніку даведаліся толькі пра тое, што адразу, як яе прывезлі з рэчыцкага ІЧУ ў гомельскае СІЗА, дык пакаралі карцарам на 10 дзён. За што — невядома. То бок ціск на яе працягваецца. Не лічацца з яе хваробамі, а наадварот, пагаршаюць ёй умовы. Бо ў карцары Паліна не зможа набыць прадуктаў, каб дадаткова харчавацца. Здзекуюцца далей», — мяркуе муж палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк.

Паліну Шарэнда-Панасюк ужо двойчы ў калоніі судзілі па 411 артыкуле КК і гэтак дадалі да тэрміну ў 2,5 гады яшчэ 2 гады. Трэцім разам справу па артыкуле аб непадпарадкаванні адміністрацыі турмы на актывістку завялі летась. Андрэй Шарэнда мяркуе, што новы суд над ягонай жонкай можа адбыцца «прыкладна праз месяц— паўтара».

«Гэткі тэрмін звычайна ў іх праходзіць ад накіравання справу ў пракуратуру да суду», — заўважыў Андрэй.

23 траўня Паліна Шарэнда-Панасюк мела выйсці на волю пасля адбыцця тэрміну зняволення ў 2,5 года і двух дадатковых тэрмінаў па адным годзе, дабаўленых судом нібыта за «злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі». Але замест вызвалення актывістку змясцілі ў Гомельскае СІЗА на час расследавання новай крымінальнай справы паводле 411-га артыкула КК (непадпарадкаванне адміністрацыі турмы). Менавіта ў межах гэтай справы цяпер Паліну перавялі ў Рэчыцкі ізалятар часовага ўтрымання.

Каментары

«За выходныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

«За выходныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За выходныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

«За выходныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Галоўнае
Усе навіны →