Культура1717

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Траплянне ў папярэдні спіс азначае, што аб'ект афіцыйна становіцца кандыдатам на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Брэсцкая крэпасць з'яўляецца важным ідэалагічным аб'ектам для «рускага свету». Фота: фэйсбук Генконсульства Расіі ў Брэсце

Заяўка для будучай расійска-беларускай транснацыянальнай намінацыі «Мемарыялы героям Вялікай Айчыннай вайны: Брэсцкая крэпасць і Мамаеў курган» была падрыхтаваная калектывам аддзела сусветнай спадчыны і міжнароднага супрацоўніцтва Расійскага навукова-даследчага інстытута культурнай і прыроднай спадчыны імя Д. С. Ліхачова пад кіраўніцтвам Надзеі Філатавай.

Праца над заяўкай была сімвалічна завершана да 9 мая гэтага года. Яна вялася ва ўзаемадзеянні з мемарыяльным комплексам «Брэсцкая крэпасць-герой» і Дзяржаўным гісторыка-мемарыяльным музеем-запаведнікам «Сталінградская бітва».

Заяўка прэзентуе два маштабныя мемарыяльныя комплексы, звязаныя з пачаткам і пераломным момантам баявых дзеянняў на Усходзе, як

«грандыёзныя творы чалавецтва, якія фарміруюць новую мастацкую мову, і як унікальныя сведчанні, закліканыя ўвекавечыць подзвіг савецкага народа-пераможца і ўшанаваць памяць абаронцаў Айчыны, якія загінулі ў самым кровапралітным канфлікце XX стагоддзя».

Для Расіі гэта 32-гі аб’ект у папярэднім спісе, для Беларусі — шосты. У 2004 годзе туды былі ўключаныя Аўгустоўскі канал, Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку, Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне, культавыя збудаванні абароннага тыпу ў Беларусі, Польшчы і Літве, драўляныя цэрквы Палесся. Насамрэч быў і сёмы аб’ект — ансамбль праспекта Незалежнасці, які сёння бясследна знік з сайта ЮНЕСКА.

Большасць аб’ектаў у беларускім папярэднім спісе — гэта транснацыянальныя серыйныя намінацыі, якія ўключаюць помнікі адразу ў некалькіх краінах. Існуе распаўсюджанае меркаванне, што Камітэт сусветнай спадчыны больш спрыяльна ставіцца да заявак, якія засведчваюць трансгранічнае культурнае супрацоўніцтва паміж краінамі, чым да індывідуальных, якія праслаўляюць нацыянальную асаблівасць.

Мемарыял «Мужнасць» у Брэсцкай крэпасці. Фота: сайт Саюзнай дзяржавы

Нежаданне ўключаць шматлікія індывідуальныя заяўкі тлумачыцца тым, што ЮНЕСКА фінансуецца ледзь не цалкам краінамі Захаду. Так, напрыклад, на долю ЗША выпадае 22% бюджэту арганізацыі. Бенефіцыярамі ад уключэння ў спіс Сусветнай спадчыны становяцца менш развітыя краіны, унёсак якіх мізэрны. Каб пазбегнуць фінансавага калапсу, Камітэт стаў больш строга ставіцца да заявак асобных краін.

Для Беларусі такое супрацоўніцтва важнае, бо ў краіне адсутнічаюць інтэлектуальныя магчымасці падрыхтаваць дасье цалкам. Ідэя была ў тым, што суседнія краіны прычэпам уцягнуць у спіс Сусветнай спадчыны і беларускія аб’екты. Але за 20 гадоў, якія мінулі з уключэння ў папярэдні спіс, гэтая схема не спрацавала.

Суседзі здолелі самастойна падрыхтаваць дасье для індывідуальных заявак: Латвія — для гістарычнага цэнтра Кулдыгі, Літва — для мадэрнісцкай архітэктуры Коўна. У Беларусі ж у гэтым кірунку не зроблена нічога.

Аб’екты ў сумесных прапановах сталі закладнікамі палітыкі рэжыму Лукашэнкі. Пасля фальсіфікацыі і здушэння пратэстаў у 2020 годзе і саўдзелу ва ўварванні Расіі ва Украіну ў 2022 годзе супрацоўніцтва з еўрапейскімі суседзямі стала немагчымым. У гэтай сітуацыі застаецца толькі супрацоўніцтва з Расіяй, якая амаль штогод паспяхова ўносіць свае аб’екты ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Беларусь ізноў чакае, што Расія зробіць усю працу за яе.

Гэта не першая спроба ўключыць Брэсцкую крэпасць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У тым жа 2004 годзе было складзена дасье на трансгранічныя фартыфікацыйныя збудаванні XIX — пачатку XX стагоддзя. З Папярэдняга спісу крэпасць была выключана ў 2016-2017 гадах. Магчыма, прычынай стала ўзвядзенне за савецкім часам на тэрыторыі крэпасці манументаў Вялікай Айчыннай вайны. 

Брэсцкую крэпасць спрабавалі ўключыць у Спіс ЮНЕСКА як помнік фартыфікацыі XIX — пачатку XX стагоддзя, але перашкодзілі савецкія манументы на яе тэрыторыі. Фота: Wikimedia Commons

Рэч у тым, што да 2021 года дзейнічаў мараторый на ўнясенне ў Спіс ЮНЕСКА аб'ектаў, звязаных з падзеямі ваеннай гісторыі. Хоць з гэтага правіла было і выключэнне — збудаванні былога канцэнтрацыйнага лагера «Аўшвіц».

У 2020 годзе зноў прапрацоўвалі пытанне аб прапанове для ўключэння Брэсцкай крэпасці ў Спіс ЮНЕСКА не ў якасці аб'екта Вялікай Айчыннай вайны, а як абарончага аб'екта Расійскай імперыі XIX-XX стагоддзяў.

Цяпер жа, калі мараторый зняты, Брэсцкая крэпасць уключаная ў Папярэдні спіс выключна як мемарыял Вялікай Айчыннай вайны.

Трохмерная рэканструкцыя касцёла бернардзінак у Брэсце, накладзеная на фотаздымак руін кляштарнага комплексу. Уключэнне Брэсцкай крэпасці ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА можа перашкодзіць аднаўленню барочных культавых комплексаў на яе тэрыторыі. Фота: А. Невар

Наступным этапам работы будзе падрыхтоўка заяўкі на Папярэднюю ацэнку — новы абавязковы этап намінацыйнага працэсу. Атрыманне мемарыяльным комплексам «Брэсцкая крэпасць-герой» статусу аб’екта Сусветнай спадчыны можа стаць перашкодай для цэласнай рэканструкцыі старажытнага Берасця, знішчанага пры пабудове крэпасці.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • Краіна мазахістаў
    11.09.2024
    23, самае цікавае што нас прадаў у рабства ня толькі Хітразачосаны і яго хеўра. І ўсё ўсё разумеюць, але чакаюць ці то марсіанаў, ці мо нашэсьце саранчы. За чатыры гады па мойму толькі доўбень не зразумеў што нас тупа слілі... І зараз па новай запускаецца стары сцэнар па легімітызацыі калабарантаў. Усе зноў застануцца пры сваіх бонусах а да 5000 ахвяр дададуць новых) палітычная прастытуцыя яна такая™
  • Цьху
    11.09.2024
    Гэтая крэпасць ё сімвалам расейскай імперскасці, якую пабудавалі на месцы старога горада, знішчаўшы там усе старажытныя пабудовы. Думаю, многія тут часта бывалі ў еўрапейскіх гарадах з іх утульнымі старымі вулачкамі, дамамі, кляштарамі і іншымі гістарычнымі пабудовамі - вось усё гэта расійская імперыя і знішчыла ў Берасьці, каб уваткнуць сваю крэпасць. А цяпер гэныя імперцы з масковіі, са згоды тутэйшых калгаснікаў, гэтаму сімвалу крамлёўскага людажэрства і варварста, яшчэ хочуць надаць статус Юнэска, так сказаць узаконіць свае злачынствы.
  • Ганьба
    11.09.2024
    На наступны год унясуць Путлера з ягонай ручной мартышкай-лукакішкай.

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы8

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь збіраецца прыйсці скандальная расійская сетка «Ёбидоёби»5

Галоўчанка паабяцаў стварыць музей на гарадзішчы на Менцы6

Гайдукевічу прапануюць стаць пратэсным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах24

У ЗША выратавалі мужчыну, які дрэйфаваў на халадзільніку ў моры на працягу амаль сутак3

Беларус, які вызваліўся пасля паўтара года хіміі, ударыў малатком па сцяне Крамля3

Міністр унутраных спраў Літвы назвала, колькі беларусаў давялося прымусова выслаць назад у краіну2

«Гнілаж і размандыкванне». Чалы тлумачыць, як Лукашэнка прыдумаў ідэальную праграму працы на будучыню5

Памёр Андрэй Цісык

У Аўстраліі жанчыне адгрыз руку ўласны сабака. Яна змагаецца за жыццё8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы8

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →