Свет2525

72% палякаў падтрымліваюць закрыццё мяжы з Беларуссю

72% жыхароў Польшчы падтрымліваюць ідэю закрыцця ўсіх памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю, супраць 21% рэспандэнтаў, паведаміла 5 жніўня Польскае тэлебачанне са спасылкай на ліпеньскае даследаванне Цэнтра вывучэння грамадскай думкі, піша «Позірк».

Прыкладна столькі ж, 73% апытаных, выступаюць супраць надання мігрантам, якія перасякаюць мяжу з Беларуссю, прытулку ў краіне, сярод моладзі гэты паказчык дасягае 79%.

84% рэспандэнтаў падтрымала зацверджаны польскімі заканадаўцамі ў ліпені законапраект, які выключае крымінальную адказнасць за прымяненне вайскоўцам зброі або сродкаў прамога прымусу, калі яны ўжываліся «ў мэтах адбіцця прамога замаху на жыццё, здароўе або свабоду гэтага вайскоўца ці іншай асобы, а таксама супрацьдзеяння дзейнасці, якая вядзе да нападу».

У ходзе апытання, праведзенага 5-7 ліпеня Польскім інстытутам рынкавых і сацыяльных даследаванняў, 71,8% грамадзян таксама падтрымалі магчымае закрыццё чыгуначных пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.

Каментары25

  • Ганьба
    05.08.2024
    Шо там як народныя амбасады і прочыя структуры ў Польшчы - ужо раздзялілі рэжымчык і беларускі народ?
  • Maêtresse Лепеніха
    05.08.2024
    Мяне клічуць Ле Пен, а ня Лі Пень.
  • Мх
    05.08.2024
    Што на гэта скажа Адарвірог? Палякі не хочуць мець зрасейшчаных і прапуцінскіх суседзяў і сваякоў да тае прынамсі пары, пакуль сваю мову не вывучаць, і не навучацца цывізавана весці справы.

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Усе навіны →
Усе навіны

Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць18

З'явіліся ФОТЫ з захопленага прэзідэнцкага палаца ў Дамаску19

У Воранаве 19-гадовы хлопец патануў з машынай1

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме15

У Дамаску павалілі галоўны помнік дыктатару Хафэзу Асаду5

Трамп ацаніў страты Расіі ў 600 тысяч забітых і параненых і заклікаў Пуціна «спыніць вар’яцтва»6

Круты назваў, колькі подпісаў сабралі за Лукашэнку20

Гамяльчанку на «лексусе» 80 разоў каралі за парушэнне ПДР. Гэтым разам яна настаяла на крыміналцы2

Чаму не ўратавалі Алеся Пушкіна? Тлумачыць былы кіраўнік турэмнай медыцыны Беларусі26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Галоўнае
Усе навіны →