Здароўе55

Тры галоўныя хваробы, якія могуць прывесці да дэменцыі

Каля 40% выпадкаў дэменцыі можна прадухіліць, лічаць дактары.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Каля 60% выпадкаў дэменцыі правакуюць нязменныя прычыны: узрост, жаночы пол, генетычная схільнасць.

І 40% складаюць зменныя фактары рызыкі — лад жыцця, захворванні (асноўныя тры — дыябет, сардэчна-сасудзістыя хваробы і атлусценне).

Пры гэтых паталогіях, як правіла, цярпіць сасудзістая сістэма чалавека, у тым ліку сасуды галаўнога мозгу, піша партал 24health.by.

«Што ўплывае на здароўе нашага галаўнога мозгу? Артэрыяльная гіпертэнзія, цукровы дыябет, хваробы сэрца, атэрасклероз, іншыя хваробы сасудзістай сістэмы. Гэтыя паталогіі на 100% аказваюць уплыў на сасуды галаўнога мозгу.

Калі б усе прытрымліваліся здаровага ладу жыцця, выконвалі рэкамендацыі дактароў і сачылі за сваім здароўем, можна было б прадухіліць 6,2 млн выпадкаў дэменцыі», — кажа галоўны пазаштатны спецыяліст па герыятрыі Мінздароўя Людміла Жылевіч.

Яшчэ адзін фактар развіцця дэменцыі — адзінота. Самотны чалавек нярэдка пакутуе на дэпрэсію, стрэс, недахоп жывых зносін. Часцяком яго найлепшы «сябар» — толькі тэлевізар. Больш за тое, адзінота аказвае ўплыў і на іншыя герыятрычныя сіндромы — гіпадынамію, індэкс масы цела і г.д., што вядзе да паталагічнага старэння.

За праявай дэменцыі можа хавацца шмат іншых праблем сацыяльнай і псіхалагічнай сферы чалавека. Менавіта таму за чалавекам назіраюць больш за 6 месяцаў, перш чым выставіць дыягназ. Разам з тым, больш за 41% пацыентаў прыходзяць да доктара пасля больш чым двух гадоў працякання хваробы, калі ўжо немагчыма запаволіць яе прагрэсаванне.

Каментары5

  • У той час
    02.08.2024
    Вось-вось...цукар аснова ўсіх хвароб. Бабуля распавядала, што да вайны і яшчэ з дзясятак гадоў пасьля вайны дададзенага цукру людзі зусім ня елі. Дзецям перападала на якія сьвяты па пару цукерак і ўсё. Цукар у арганізм трапляў пераважна з крухмалу бульбы, жытняга хлебу. І пшанічнага хлеба людзі ня елі, а ў ім больш цукру. Пшанічны "хлеб" не называлі хлебам, а называлі булкаю і пяклі некалькі разоў на год на сьвяты, як Вялікдзень, Каляды, каравай на вясельле... яшчэ, бабуля казала, варылі напой з цукровых буракоў і яблык. Цукровыя буракі ў той час яшчэ не былі генетычна мадыфікаваныя і з іх акрамя цукру ў ваду пераходзіла шмат мікраэлементаў, вітамінаў. У пераліку чалавек за год зьядаў каля 1-2 кілаграма цукру. А яшчэ ж было куча пастоў і ўсе амалі прытрымліваліся. Зарас за дзень зьядаюць каляі паўкілаграма цукру. Людзі з ранку да вечара варушыліся, працавалі і гэта лёгка спальвала той цукар. У офісах, ці каля целіка не сядзелі, Былі цяжкія часы, а людзі ідучы на поле працаваць, на працы і з поля ўсей час сьпявалі. Замест тэлефона целіка ці кампютэра былі фэсты, вячоркі дзе кожны рабіў нейкую працу і размаўлялі, сьпявалі- вась табе і пастаянны чалавечы кантакт. Во і былі здаровыя сэрцы, не забітыя жылы, здаровыя мазгі. У тыя часы Беларусь па даўгажыхарах набліжалася да Абхазіі. Навукоўцы налічылі тут больш за 35 тысяч людзей старэйшых за 100 гадоў.
  • Чытач
    02.08.2024
    У той час, вельмі цікава было пачытаць, дзякуй.
  • Не ўсе палі правільна запоўненыя
    02.08.2024
    Перажываньні таксама фактар, што спрыяе дэменцыі. Таму трымайце сябе ў руках. Найлепш канечне ж быць пафігістусамі амаралусамі, тых ніякая хвароба не бярэ.

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»23

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Вось у якіх раёнах Мінска можа зноў пагоршаць якасць вады2

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?3

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць1

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»23

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →