Знаходку выявілі 24 ліпеня падчас комплекснага навуковага абследавання 200 гектараў тэрыторый парку. Курганы знайшлі ў трох лакацыях, усяго іх дванаццаць, паведамляецца на сайце Нацыянальнага парку «Прыпяцкі».
Знойдзеныя курганы — гэта ўзгоркі ў дыяметры ад 8 да 13 метраў і вышынёй да 2 метраў. Гэта пахавальныя збудаванні старажытнага насельніцтва Палесся часоў бронзавага веку ці Сярэднявечча.
Археолагі плануюць правесці даследаванні для вызначэння больш дакладнага перыяду іх утварэння.
Каментары