Грамадства55

У цэнтры Мінска знайшлі чалавечыя парэшткі. Каму яны належаць?

Чытач выдання «Анлайнер» Арцём проста выйшаў прагуляцца на абед, а вярнуўся адтуль з уражваючымі фатаграфіямі. На месцы працы будаўнікоў хлопец выявіў чалавечыя парэшткі: галёначную костку і рэшткі чэрапаў. Адкуль гэта ўсё ў цэнтры горада?

Уражлівыя знаходкі былі выяўленыя ў раёне Старажоўкі. Арцём расказвае падрабязнасці:

«Яшчэ ўчора на іншым канцы сквера я выявіў адну костачку на месцы будаўнічых работ. Яна была падобная да чалавечай, але стопрацэнтнай упэўненасці не было. Сёння на тым жа месцы раскапалі больш: галёначная костка, асколак чэрапа — маленькі, магчыма немаўляці.

А бліжэй да моладзевага тэатра падчас прагулкі я ўжо выявіў паўнавартасны чэрап. Вачніцы, зубы, усе справы — проста пасярод тратуара. Падышоў да будаўнікоў, кажу, маўляў, мужыкі, у вас тут косткі чалавечыя. Яны адказваюць: «Ну, мы ведаем…» — і працягваюць абедаць».

Далей хлопец выклікаў міліцыю, даў паказанні і пайшоў дадому.

Пра тое, што парэшткі, хутчэй за ўсё, старыя, Арцём здагадваецца: раней раён Старажоўкі быў ускраінай горада і там размяшчаліся могілкі. Але тое, што на месцы старажытных пахаванняў цяпер пракладаецца дрэнажная сістэма, крыху не ўкладаецца ў хлопца ў галаве.

«Падвезлі шмат труб, мяркуючы з усяго, капаць працягнуць. Плюс да ўсяго ў міліцыі сказалі, што косткі забяруць на экспертызу, а пасля проста ўтылізуюць, без усялякіх перапахаванняў. Ды і проста гэта неяк дзіўна: людзі ходзяць, чалавечыя косткі ляжаць, і ўсім абыякава».

Па адказы на пытанні выданне звярнулася да кандыдата гістарычных навук Сяргея Бусько. Той пацвердзіў: парэшткі са старажытных могілак. Толькі вось якіх менавіта — трэба разбірацца.

«На тэрыторыі сучаснай Старажоўкі было адразу двое буйных могілак. Адны — праваслаўныя, дзе хавалі гараджан на мяжы XVIII-XIX стагоддзяў. Яны знаходзяцца бліжэй да царквы Марыі Магдаліны — хутчэй за ўсё, хлопец знайшоў парэшткі менавіта з яго. Другія могілкі размешчаныя крыху далей, яны былі вайсковымі, размяшчаліся побач з тэрыторыяй вайсковага лазарэта, і там хавалі загінулых салдат часоў Першай сусветнай».

У сямідзясятыя гады, адзначае гісторык, гэтую тэрыторыю ўжо перакапалі ўздоўж і ўпоперак, каб забудаваць новымі дамамі. Але мабыць, нейкія магілы сышлі глыбей у грунт, і толькі цяпер экскаватар дабраўся да іх.

Таксама Сяргей супакойвае Арцёма:

«Як мінімум на час экспертызы любыя будаўнічыя работы будуць спыненыя і капаць далей ніхто не будзе. А ўсе знойдзеныя парэшткі падлягаюць перапахаванню. Што тычыцца менавіта гісторыка— археалагічнай каштоўнасці, то на месцы раскопак вайсковых могілак могуць быць знойдзеныя каштоўныя ўзнагароды, а на месцы гарадскіх — нацельныя крыжыкі і іншыя прадметы побыту».

Каментары5

  • Ганьба
    10.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Гарантыі
    10.07.2024
    Плюс да ўсяго ў міліцыі сказалі, што косткі забяруць на экспертызу, а пасля проста ўтылізуюць, без усялякіх перапахаванняў./
    Сям'я Лукашэнкі яшчэ і Канстытуцыю пад сябе перапісала і закон аб прэзідэнце - нейкія гарантыі ўсім членам сям'і прэзідэнта, нерухомасць, грашовае ўтрыманне пажыццёва.
    Нічому гісторыя іх не вучыць.
    Прыйдзе просты мужык з экскаватарам і перакапае ўсё. Без усялякіх перапахаванняў.
  • Ага
    10.07.2024
    > Ды і проста гэта неяк дзіўна: людзі ходзяць, чалавечыя косткі ляжаць, і ўсім абыякава».

    Русскій мір жа, Вася, тут жыўцом закапаюць

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў3

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!48

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам9

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку24

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →