Спорт

У залатой буцы на Еўра-2024 адразу некалькі ўладальнікаў

Адразу шасцёра футбалістаў вызначыліся тройчы — усе яны атрымаюць залатую буцу турніру. Чатыры і больш не забіў ніхто.

Дані Ольма стаў адным з герояў учорашняга фіналу, выбіўшы галавой мяч з лініі варатарскай у канцы паядынка. Фота: Andreea Alexandru / AP

Гэтае званне паміж сабой падзялілі чэмпіён Еўропы Дані Ольма (Іспанія), Хары Кейн (Англія), Жорж Мікаўтадзэ (Грузія), Джамал Мусіяла (Германія), Кодзі Гакпа (Нідэрланды), Іван Шранц (Славакія).

Такая ж сітуацыя была на Еўра-2012, калі таксама адразу шэсць футбалістаў забілі па тры мячы.

На мінулым чэмпіянаце Еўропы найлепшымі бамбардзірамі сталі Крышціяну Раналду і чэх Патрык Шык.

А наогул найлепшым у гісторыі бамбардзірам стаў Мішэль Плаціні (Францыя), які на Еўра-1984 забіў ажно дзевяць мячоў.

У Крышціяну Раналду — 14 мячоў, але гэта за шэсць чэмпіянатаў (прычым на Еўра-2024 партугалец не забіваў з гульні).

Каментары

У Курскую вобласць увайшло танкавае падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў20

У Курскую вобласць увайшло танкавае падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Брытаніі мізагінію хочуць прыраўняць да экстрэмізму1

На памежным пераходзе ў Беняконях цалкам знікла чарга з легкавікоў?

У цэнтры Мілана беларуску абрабавалі з дапамогай адкруткі

Зяленскі назваў мэту УСУ у Курскай вобласці2

«Аўтар выбудоўвае фантасмагарычную канцэпцыю гісторыі». Навумчык адказаў Някляеву47

Краўцоў патлумачыў, чаму дэмсілам варта памяняць Ціханоўскую62

Вучоныя вызначылі ў жыцці чалавека два пікі старэння1

Расійскія вайскоўцы трапілі на відэа падчас рабавання салона сувязі ў Курскай вобласці10

Навошта Пуцін паехаў у Азербайджан3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Курскую вобласць увайшло танкавае падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў20

У Курскую вобласць увайшло танкавае падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў

Галоўнае
Усе навіны →