Эканоміка22

Як на БелАЗе зараблялі бізнэсмены Чыж і Кулуеў

«Наша Ніва» днямі пісала пра тое, колькі зарабілі на продажы БелАЗаў пасярэднікі з колаў сям'і Лукашэнкі. Дэталі да карціны вакол прадпрыемства дадае новае расследаванне «Белпол». А менавіта — як акцыямі валодалі набліжаныя да сям'і бізнэсмены Юрый Чыж і Віктар Кулуеў.

Роля Кулуева

Прадукцыю завода ў Расіі прадае «Гандлёвы дом БелАЗ». Кампанія была зарэгістравана ў Расіі ў 2007 годзе. На момант рэгістрацыі сярод яго заснавальнікаў, акрамя прадпрыемства (40% акцый), быў Прэзідэнцкі спартыўны клуб, які валодаў 30% акцый, і ЗАТ «УралБелАЗсервіз» (30%).

Пазней у размеркаванні акцый адбываліся змены (у 2019-м акцыямі валодалі БелАЗ і Прэзідэнцкі спартыўны клуб — 55% на 45%).

У пэўны час 5% акцый атрымаў ураджэнец Слуцка Віктар Кулуеў. «Белпол» падрабязней расказаў пра яго асобу.

Віктар Кулуеў. Фота: belmarket.by

Кулуеў з 1998 года працаваў у Адміністрацыі Лукашэнкі, затым у сакратарыяце Савета Рэспублікі, а з 2005 года і па сёння — у Прэзідэнцкім спартыўным клубе.

Паралельна з 2011 года Кулуеў стаў займаць розныя пасады ў «Гандлёвым доме БелАЗ», дзе дарос да старшыні савета дырэктараў. Такая ​​пасада, верагодна, тлумачыцца яго афіляванасцю з Прэзідэнцкім спартыўным клубам.

Акрамя БелАЗа, Кулуеў быў акцыянерам такіх кампаній, як «КузбасБелАўта» (8% акцый), «Горнатранспартная кампанія» (25% акцый) і «Б-24 MINING» (50,01% акцый).

Як паведамляюць белполаўцы, будучы ўладальнікам усяго толькі 5% акцый, Кулуеў з 2013 па 2018 год атрымаў не менш як $3 мільёны дывідэндаў.

Дывідэнды ў расійскіх рублях. Скрын відэа «Белпола»

У 2018 годзе па невядомай прычыне Кулуеў прадаў усе свае акцыі «Гандлёвага дома БелАЗ» Прэзідэнцкаму спартыўнаму клубу па намінальным кошце (каля 2400 даляраў) і пакінуў пасаду старшыні рады дырэктараў, атрымаўшы іншую пасаду, якую займае да гэтага часу — дырэктара па стратэгічным развіцці.

У сакавіку 2023 года Кулуеў з 50% акцый стаў адным з заснавальнікаў кампаніі «РусБелСаюз».

Роля Чыжа

У 2013 годзе ўладальнікам 4% акцый «Гандлёвага дома БелАЗ» быў таксама Юрый Чыж. Акрамя гэтага, ён валодаў 18% акцый ТАА «КузбасБелАўта», дзе ад яго імя дзейнасць ажыццяўляў Віктар Кулуеў. Праз сваю дачку Таццяну набліжаны да Лукашэнкі бізнэсмен таксама валодаў 30% акцый у ТАА «БелАЗ-Памор'е» і «БелАЗ-Сэрвіс».

Аднак у 2016 годзе паміж Чыжом і сям'ёй Лукашэнкі адбыўся разлад. На бізнэсмена была заведзеная крымінальная справа. З сакавіка па кастрычнік 2017 года ён знаходзіўся пад вартай. У красавіку 2017 года справа была спынена з-за недаказанасці.

Юрый Чыж. Фота: Народная Воля

Пасля вызвалення ў лістападзе 2017 года Чыж прапанаваў правесці праверку фінансава-гаспадарчай дзейнасці «Гандлёвага дома БелАЗ» і яго дылераў. За некалькі месяцаў былі праведзены дзве праверкі, якія не выявілі ніякіх парушэнняў.

У выніку бізнэсмену давялося прадаць акцыі гандлёвага дома. Прычым па намінальным кошце.

Як было напісана ў іскавай заяве жонкі Юрыя Чыжа, БелАЗ запатрабаваў ад яе мужа прадаць акцыі па намінальным кошце, матывуючы гэта даручэннем Лукашэнкі.

Але зыходзячы з тэксту дамовы куплі-продажу, не БелАЗ звярнуўся да Чыжа, а Чыж звярнуўся да БелАЗа з прапановай купіць у яго за 120 тысяч расійскіх рублёў (каля 1900 даляраў) 4% акцый, што ў 120 разоў менш за іх рынкавы кошт. 

Па падліках «Белпола», Чыж зарабіў 2,5 млн даляраў за час валодання акцыямі (2008-2018 гады).

Каментары2

  • Завод
    19.08.2024
    Лукашенковские олигархи десятилетиями доят беларусские государственные заводы наживаясь на народных деньгах
  • Сымон
    20.08.2024
    Завод, яны толькі пасярэдніцкі інструмент у гэтай схеме. А вяршкі здымае Лукашэнка, ягоная ненаедная сямейка і найбліжэйшыя паплечнікі кшталту Шэймана.

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне4

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

Усе навіны →
Усе навіны

Імя Мухамед стала самым папулярным у Вялікабрытаніі? Так, але вы робіце з гэтага памылковыя высновы17

Нямецкі інжынер ужо два месяцы жыве пад вадой3

ДТЗ на Магілёўшчыне: легкавік урэзаўся ў грузавік, загінулі трое чалавек, сярод іх адно дзіця1

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»11

Трэнеры «Магілёва» апранулі на матч вышыванкі16

Крамлёўскі дэмограф заявіў аб анамальнай мужчынскай звышсмяротнасці ў Расіі12

Бабры дабраліся да Чыжоўкі4

У Беларусі павялічылася працягласць жыцця7

Новы міністр культуры выпусціў кліп — плюецца ў выдуманых ворагаў32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне4

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

Галоўнае
Усе навіны →