Спорт

Названыя найлепшыя гульцы Еўра-2024, малады футбаліст і гулец фіналу

Імі сталі гульцы каманды-чэмпіёна Родры, Ламін Ямаль і Ніка Уільямс.

Родры. Фота: Lars Baron / Getty Images

Паўабаронца зборнай Іспаніі і «Манчэстэр Сіці» Родры прызнаны найлепшым футбалістам Еўра-2024.

Ён стаў трэцім іспанскім футбалістам, які стаў найлепшым гульцом чэмпіянату Еўропы. Да яго такой узнагароды ўдастойваліся паўабаронцы Хаві (2008) і Андрэс Іньеста (2012). І тады Іспанія таксама выйгравала чэмпіянаты Еўропы

Ламін Ямаль. Фота: Quality Sport Images / Getty Images

А Ламіна Ямаля назвалі найлепшым маладым футбалістам Еўра-2024. У суботу хлопцу споўнілася ўсяго 17 год.

Ламін Ямаль і Ніка Уільямс. Фота: Manu Fernandez / AP

Найлепшым гульцом фінала назвалі Ніка Уільямса, які адкрыў лік у матчы,

Сёння Іспанія выйграла чэмпіянат Еўропы, абыграўшы ў фінале Англію 2:1. У іспанцаў чатыры перамогі на кантынентальных першынствах (1964, 2008, 2012, 2024).

Англія ні разу не выйгравала чэмпіянаты Еўропы, а Хары Кейн застаўся зноў без трафея, ужо шостага ў кар'еры, улічваючы фіналы Лігі чэмпіёнаў, Кубка Англійскай лігі (як гулец «Тотэнхема»), Суперкубка Германіі («Баварыя»). Прычым ён прайграў і другі фінал Еўра (першы раз у 2021-м).

Каментары

«Хатнім хімікам» масава замяняюць абмежаванне волі на калонію — што вядома

«Хатнім хімікам» масава замяняюць абмежаванне волі на калонію — што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўны рэдактар «СБ»: Нам удалося перавярнуць свядомасць беларусаў43

Раней БТА Банк у Беларусі змяніў уласніка, а цяпер і назву

Украіна не назірае пераменаў на мяжы з Беларуссю, нягледзячы на ваяўнічыя заявы Лукашэнкі1

Невядомыя факты пра сімвалы Лукашэнкі: сямейныя драмы, падтасоўкі і прамыя фальсіфікацыі

Галоўны трансплантолаг краіны паскардзіўся на беларусаў — жывыя не хочуць аддаваць свае органы23

Стала вядома, колькі машын з ЗША, што замовілі беларусы да санкцый, захраслі ў порце Клайпеды7

КНДР назвала нападзенне УСУ на Курскую вобласць актам агрэсіі і тэрору6

Японская кампанія паказала першы ў свеце штучны інтэлект для навуковых адкрыццяў. Ён адразу паспрабаваў перапісаць свой код8

Лукашэнка: Ва Украіне былі б радыя, каб Расія ўжыла ядзерную зброю20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хатнім хімікам» масава замяняюць абмежаванне волі на калонію — што вядома

«Хатнім хімікам» масава замяняюць абмежаванне волі на калонію — што вядома

Галоўнае
Усе навіны →