Ураган ударыў па выставе МУС у цэнтры Віцебска — вецер раскідаў намёты ВІДЭА
Канструкцыі вылецелі на праезную частку.
У першай палове дня Віцебск накрыла непагадзь. Разам з традыцыйнай ліпеньскай залевай на горад абрынуўся моцны вецер.
Ураган ударыў па плошчы, на якой праходзіць выстава МУС «За бяспеку разам». Некалькіх парываў ветру хапіла, каб раскідаць намёты. Некаторыя канструкцыі вылецелі на дарогу. Кажуць, намёты падчас свайго палёту пашкодзілі некалькі аўто.
Бура працягвалася не вельмі доўга, аднак інтэнсіўна. Усяго за гадзіну ў Віцебску выпалі дзве сутачныя нормы ападкаў.
Каментары
)