Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў адзначыў, што ў яго толькі быў «крыху зніжаны вітамін D».
Кадыраў расказаў на тэлеканале «Расія-1», што прытрымліваецца рэлігійных нарматываў, правільна харчуецца, а раніцай у яго фізкультура.
«Кожныя тры месяцы праводжу абследаванні, апошні раз крыху зніжаны быў вітамін D», — пахваліўся ён.
Пасля ў эфіры паказалі кадры, як кіраўнік Чачні каля 30 разоў адціснуўся.
Кадыраў адзначыў, што цяпер займаецца менш унутранымі справамі Чачні і больш вайной.
І пракаментаваў чуткі пра свае хваробы:
«Яны прыдумваюць для таго, каб у нас у рэспубліцы быў шум, паніка. Ім не падабаецца, што пасляваенная рэспубліка стала на ногі».
Нагадаем, «Новая газета Еўропа» публікавала расследаванне пра сурʼёзную хваробу Кадырава — некроз падстраўнікавай залозы. Журналісты пісалі, што Кадыраў трапляў у стане комы ў рэанімацыю.
Каментары