Сілавікі затрымалі адміністратара чатаў «Беларусы ў Партугаліі» і «Беларусы на Мадэйры»
Відэа з затрыманым апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.
«Медыязона» паведамляе, што гэта Дзмітрый Герко.
На камеру мужчына кажа, што пераехаў на востраў Мадэйра ў 2019 годзе. У 2020 стварыў чат «Беларусы на Мадэйры», а пазней яго зрабілі адміністратарам чата «Беларусы ў Партугаліі».
Затрыманы кажа, што ў сваіх сацсетках пакідаў негатыўныя каментары пра сілавікоў і дзейнай улады, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога». Мужчына кажа, што перыядычна прыязджаў у Беларусь наведаць сваю маці.
У апошні візіт ён быў затрыманы. Па якім артыкуле затрыманы мужчына і дзе цяпер знаходзіцца, невядома.
Каментары