«Вы хто? Пацаны ці бабы»? Жаданне атрымаць адказ на гэта пытанне прывяло кіроўцу з Рэчыцы на лаву падсудных
38-гадовы жыхар Рэчыцы, які працуе кіроўцам у адной з арганізацый горада, у той дзень быў на дні нараджэння ў сваяка і выпіваў каньяк. Недзе каля 10-й гадзіны вечара ён адправіўся дадому і па дарозе сустрэў незнаёмых яму мужчыну і яго сына, проста прайсці міма якіх не здолеў, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскай вобласці.
Паводле слоў пацярпелых, невядомы падскочыў да іх, калі яны ішлі ў краму, і спытаўся: «Вы хто? Пацаны ці бабы?» Пасля гэтага ён некалькі разоў ударыў кулаком у грудзі аднаго з іх, а другога штурхнуў так, што той упаў.
Сам мужчына падзеі таго сакавіцкага вечара памятаў часткова. З-за чаго напаў на людзей, адказаць ён не змог, і ўвогуле пра свае дзеянні ў той вечар збольшага даведаўся толькі пасля прагляду відэазапісу з камеры відэаназірання.
У выніку ён быў прызнаны вінаватым у злосным хуліганстве. Яму было прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У Барысаве мужчына страляў з акна з пнеўматыкі і параніў 3-гадовую дзяўчынку
Мінчук пабіў барменаў у кафэ за тое, што яны не хацелі ўключаць песні для ягонай жонкі
Мінчук абраў дзіўны спосаб знаёмства з дзяўчатамі — і атрымаў крымінальную справу
Мінчук разбіў шкло на прыпынку. Цяпер ён павінен выплаціць велізарную суму
Каментары