Вайна1717

У палка Каліноўскага новы камандзір?

Былы спартсмен Павел Шурмей (пазыўны «Дзядзька») выконвае абавязкі камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага, вынікае з яго інтэрв’ю online.ua.

У інтэрв’ю Шурмей прадстаўлены як в.а. камандзіра палка і сам сябе так называе, звярнуў увагу «Позірк».

Скрыншот: ютуб-канал online.ua

Раней камандзірам каліноўцаў быў Дзяніс Прохараў («Кіт»).

На сваіх медыярэсурсах пра перастаноўкі ў кіраўніцтве полк не паведамляў.

47-гадовы Шурмей — прафесійны вясляр, удзельнік дзвюх Алімпіяд у складзе зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні.

На момант пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне знаходзіўся ў ЗША, адкуль адразу ж накіраваўся ў Кіеў і далучыўся да беларускага добраахвотніцкага руху. Быў паранены. Узнагароджаны медалём БНР за адвагу.

Жанаты з украінскай вясляркай Аленай Бурак.

У Беларусі супраць Шурмея заведзеная крымінальная справа.

Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны (УСУ), а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк у складзе двух батальёнаў — «Волат» і «Тэрор». Пазней быў сфармаваны трэці — «Літвін». Пасля «Тэрор» стаў асобным падраздзяленнем УСУ па-за складам палка.

25 верасня 2023 года ПКК абвясціў аб стварэнні новага батальёна «Western» з удзелам замежнікаў, у склад якога ўвайшлі «афіцэры краін НАТО і замежныя грамадзяне, якія маюць баявы вопыт у Іраку і Афганістане».

У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага заведзена крымінальная справа, ён прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Каментары17

  • Заўвага
    07.07.2024
    Павел Шурмей сказаў "часова выконваючы абавязкі камандзіра". Гэта не значыць "новы камандзір".
  • База ад Паўла Шурмея
    07.07.2024
    У інтэрв’ю Шурмей прадстаўлены як в.а. камандзіра палка і сам сябе так называе, звярнуў увагу «Позірк»./
    «Позірк» толькі абложкі відэа глядзіць? Само відэа не глядзелі? А дарма. Варта паглядзець: база.
  • Зварот
    07.07.2024
    Зварот Паўла Шурмея да вольных беларусаў. https://youtube.com/watch?v=a1lFM-HRK-s

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →