Вайна1919

Добраахвотнік Шурмей: На маю думку, Ліду трэба будзе вызваляць з літоўскага боку

Баец палка Каліноўскага і былы вясляр Павел «Дзядзька» Шурмей у выпуску канала «Жыццё-маліна» распавёў пра жонку-ўкраінку, заробкі каліноўцаў, тое, як выдаваў сябе за забітага і дзе бярэ абутак 50-га памеру. А таксама паразважаў пра вызваленне Беларусі.

Павел Шурмей Pavel Shurmey
Павел Шурмей лічыць, што ніхто не ведае, што будзе заўтра. Нерэальныя планы могуць стаць рэальнасцю. Скрын відэа «Жыццё-маліна»

Як выдаваў сябе за загінулага

Баец згадвае пра выпадак, які з ім і яго калегамі здарыўся падчас баявых дзеянняў. Яны рушылі на назіральны пост, але рабілі гэта не зусім асцярожна. Было ўжо добра светла, і варожы беспілотнік іх заўважыў. Байцы патрапілі ў чыстым полі пад мінамётны абстрэл. Хавацца не было куды — ні акопаў, ні ўкрыццяў. 

«Спачатку гэта быў бег па-сабачы. Пазней мы ўжо перабежкамі перамяшчаліся. Варожы мінамёт выкарыстаў увесь свой баявы камплект. Пакуль яму яго падвозілі, па нам пачала працаваць БМД (баявая машына дэсанту)».

Шурмей згадвае, што ім давялося легчы на зямлю і прыкінуцца забітым.

«Трава, мурашы поўзаюць. І ты размаўляеш з тым, хто ўверсе ёсць у кожнага: «Давай не сёння. Хай гэта будзе не сёння». Гэта была Вялікая пятніца перад Вялікаднем у мінулым годзе. І моцны-моцны пах палыну»,

— дзеліцца ўспамінамі Шурмей.

Як атрымаў раненне

Распавядаючы пра сваё раненне, баец згадвае, што гэта было ўначы. Трэба было забраць з задання спецыяльную групу, якую за дзень да гэтага даставілі на пазіцыю. Днём прайшоў дождж, што ўскладніла перамяшчэнне. Адправіліся на «Хамві» (HMMWV — высокарухомы шматмэтавы калёсны транспартны сродак), які захрас.

«Мы вырашалі, як забраць машыну і вывезці хлопцаў. Нас уначы заўважыў дрон. Мы знаходзіліся за некалькі дзясяткаў метраў ад машыны ў месцы, якое нам здавалася больш-менш бяспечным. Пачаўся абстрэл. Параніла двух хлопцаў з замежнага легіёну. Мы засталіся, каб аказаць ім дапамогу, супакоіць. І запрасілі эвакуацыю. Чакалі, пакуль знойдуць бронетранспарцёр ці БМП на гусеніцах.

Праз некаторы час пачаўся другі абстрэл. Я быў спакойны, бо, на маю думку, па нас працаваў танк з закрытых пазіцый. Каб працаваў мінамёт, ён нас хутчэй дастаў бы. А так ўсё былі пералёты. Але нам не пашанцавала — астатні выстрал патрапіў у дрэва, якое было паміж мною і другім хлопцам-беларусам. Аскепкамі зверху нас накрыла. У выніку эвакуацыя забрала і нас», — згадвае Шурмей.

Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

Дзе бярэ абутак 50-га памеру

Павел мае 50-ы памер нагі. З абуткам яму дапамагаюць сябры з Амерыкі, якія набываюць неабходна на e-bay:

«За апошнія пяць-дзесяць гадоў у мяне ўвесь набыты абутак з Амерыкі, з e-bay. Але цяпер я бачыў у крамах ва Украіне, якія гандлююць вайсковым адзеннем, добрыя вайсковыя боты майго памеру».

Пра заробкі ваяроў

Павел гаворыць, што ён, які і іншыя байцы палка Каліноўскага, — добраахвотнік.

«Калі мы ўсе ў канцы лютага — пачатку сакавіка прабіраліся сюды, то ніхто пра кантракты не ведаў і не думаў. Мне здаецца, калі б цяпер нас пазбавілі кантрактаў, то няшмат людзей пакінулі б нашы шэрагі», — адзначае Шурмей.

Па яго словах, у канцы сакавіка мінулага года ім паведамілі, што ўсе іншаземцы ідуць на кантракты з Узброенымі сіламі Украіны.

«Мы атрымалі кантракты, аклад, медычную дапамогу. Усе гэтыя грошы выкарыстоўваюцца на рамонт тэхнікі, амуніцыю, прылады для зброі. Калі нехта думае, што ён на гэтых грошах стане багатым, то ён вельмі памыляецца. Гэтыя грошы трэба выкарыстоўваць на барацьбу»,

— распавядае баец.

Шармей адзначае, што заробак у таго, хто не прымае ўдзел у баявых дзеяннях, складае каля 60 тысяч грывень (каля 1600 даляраў). Калі чалавек непасрэдна прымае ўдзел цэлы месяц у баявых дзеяннях, то заробак будзе ў два разы болей.

Як будзе вызваляцца Беларусь

Павел Шурмей прытрымліваецца погляду, што мірным шляхам сітуацыю ў Беларусі нельга вырашыць.

«Хочам мы гэтага ці не хочам, гэта будзе, на жаль, вайсковы шлях. Давайце ўявім, што Украіна перамагае ў вайне. Трэба, каб перамога была такая, каб у Расіі такія працэсы пайшлі, каб ёй не было справы да падтрымкі Лукашэнкі. Але што, Лукашэнка ад гэтага пагадзіцца пакінуць Беларусь, паляцець у Эміраты? А куды ўсе сілавікі, рэпрэсіўная сістэма дзенуцца? Ці яна ўся скажа «прабачце, мы не мелі рацыі»? 

— задае пытанні Шурмей.

Фота: архіў Паўла Шурмея

Баец адзначае, што ў яго галаве застаюцца словы Караева, які 2020-м цытаваў словы Леніна аб тым, што ніхто проста так уладу народу мірным шляхам не аддасць.

Павел спадзяецца, што ён і яго аднапалчане будуць прыкладам для беларусаў у тым, што «ніхто за нас не вырашыць наш лёс».

«Галоўнае — апраўдаць надзеі людзей, не даць ім фальшывай надзеі. Нам трэба рабіць яшчэ больш, каб людзі ў Беларусі, калі прыйдзе час, калі мы будзем туды ўваходзіць, каб яны паўсталі», — кажа Павел.

Паход на Беларусь 

Баец не канкрэтызуе планы па вызваленні Беларусі.

«Мы над гэтым працуем. Мы гаворым пра надзею для людзей. На той момант, калі акно магчымасцей адкрыецца і трэба будзе ісці ў Беларусь, павінен быць план. Можа так здарыцца, што яно адкрыецца праз месяц»,

— гаворыць Шурмей і адзначае, што канкрэтна ў яго ёсць план таго, як ён будзе вызваляць сваю родную Ліду.

«На маю ўласную думку, горад трэба будзе вызваляць з літоўскага боку. На сёння гэта нерэальна. Але ніхто не ведае, што будзе заўтра. А, напрыклад, у чацвер ці пятніцу вы маглі ведаць, што Прыгожын на Маскву пойдзе? Таму я трымаю ў галаве, як я гэта бачу»,

— дзеліцца сваім поглядам баец.

Адносіны да Лукашэнкі

Шурмей згадвае пра тое, як у 2008 годзе яго і іншых спартоўцаў праважалі на Алімпійскія гульні ў Пекін.

«У Палацы Рэспублікі мы чакалі Лукашэнку. Нас там сабралі 100-150 чалавек Мы стаялі ў два шэрагі. Ён спазняўся. Калі ён з'явіўся, ішоў перад намі, у мяне ў галаве была думка аб тым, ці паспеў бы я яму што-небудзь у горла ўтыркнуць»,

— дзеліцца Шурмей.

Ён адзначае, што яго адносіны да Лукашэнкі з самага пачатку, з 1994 года, былі, мякка кажучы, нядобрыя.

«Мне не хапіла аднаго месяца да 18-годдзя, каб прыняць удзел у выбарах. Але ўжо ў той час я быў на баку Зянона Станіслававіча Пазняка», — дзеліцца Шурмей.

Спартовец распавёў пра тое, што яго з-за адносін да Лукашэнкі хацелі выключыць з вучылішча алімпійскага рэзерву.

«Я тады вучыўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску і прывёз з Чэмпіянату свету плакаты. Там было шмат чыстага месца. І я напісаў: «Беларусь — у Еўропу. Лукашэнку — у ж*пу», «Луку — на муку». Вось гэта тое, з чым у 1996-1999 годзе выходзілі людзі на вуліцы і плошчы»,

— згадвае Шурмей.

Па яго словах, плакаты з такімі надпісамі ён павесіў у сваім пакоі. Паехаў на зборы. А калі вярнуўся, то яго прымусілі іх зняць. Толькі праз гадоў пятнаццаць Павел даведаўся, што ў той час стаяла пытанне аб яго выключэнні з вучылішча.

«У той момант мне было гадоў 20. Я выступаў за зборную Беларусі па акадэмічным веславанні. Майстар спорту быў. На чэмпіянаты свету ездзіў. Тады яны на вагі паклалі тое, што яны страцяць і што ім будзе, калі яны мяне не выключаць. І я застаўся», —

гаворыць былы спартовец.

На думку Паўла, Лукашэнка не смелы чалавек.

Пра жонку-ўкраінку

Павел Шурмей згадвае, што пазнаёміўся з жонкай у 2006 годзе на чэмпіянаце свету ў Англіі. Яна таксама займалася акадэмічным веславаннем.

«Яна на 12 гадоў маладзейшая. Але, як яна кажа, нават каб не веславанне, мы ўсё роўна з ёй бы пазнаёміліся. Бо мы дзве часткі аднаго цэлага»,

— дзеліцца асабістым Павел.

Былы спартовец згадвае, што для яго не было праблемай тое, што яго дзяўчына жыве за тысячу кіламетраў ад яго. Павел пры любой магчымасці, калі быў час паміж зборамі, вырываўся і ехаў у Кіеў ці Нікалаеў.

А ў 2014 годзе Шурмей сурʼёзна думаў пайсці ваяваць за Украіну. Але яго спынілі думкі пра маці.

Калі ж Павел апынуўся на вайне, то жонка яго падтрымала і паехала за ім у полк:

«Яна мяне максімальна падтрымала. У пачатку вайны яна знаходзілася ў Нікалаеве, які вельмі шчыльна абстрэльваўся. 25 лютага яна забрала маці, сваю куму і яе дачку і на аўтамабілі праз Чарнаўцы, дзе спыніліся ў маіх сяброў, праз Румынію прыехалі ў Польшчу, дзе таксама польскія спартоўцы-весляры аказалі дапамогу. Яна знаходзілася там.

Прыязджала да мяне мінулым летам, восенню. Але вось на Новы год яна вярнулася зноў ва Украіну. Спачатку ў Днепр, бо жадала быць бліжэй да мяне. На той час у Запарожскай вобласці знаходзілася наша база. Але пасля майго ранення, як мяне перавялі ў Кіеў, яна таксама сюды прыехала. Яна вывучылася на масажыста і робіць масаж байцам».

Чытайце яшчэ:

Добраахвотнік «Янкі»: План па сілавым вызваленні Беларусі — казачны замак. Для гэтага трэба 250 тысяч байцоў

Расказваем пра беларускага весляра, які паехаў ваяваць за Украіну 

Каментары19

  • Максим Дизайнер
    09.07.2023
    К силовому сценарию тяготеют почти все стороны политической оппозиции. Очередной обнадеживающий консенсус, как было в 2020. Надеюсь, старец Зенон в этот раз не будет искать умелую руку Москвы?
  • ром
    09.07.2023
    фантазер..... ты меня называла!!! фантазер
  • Сваё месца
    09.07.2023
    3200$, ну, i прауда, навошта вызваляць Беларусь, прауда Янкi? 250 тысяч цябе трэба? Беларусь жа вызваляць трэба бясплатна, 3200 нiхто у месяц плацiць не будзе

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ8

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-мэр Лазарэвіч параіла мінчукам, якім не падабаюцца цэны на таксі, ездзіць на метро4

Лукашэнка працягвае гаварыць пра «Арэшнік»: Цэлі вызначаць будзем мы ў Беларусі, не расіяне14

У сірыйскай турме знайшлі труп закатаванага актывіста, які прапаў 4 гады таму. Ён паверыў рэжыму і вярнуўся з Берліна12

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы2

Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку8

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ8

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →