Сумны кот Лары, галоўны мышалоў урада Брытаніі, выказвае стаўленне да змены гаспадара на Даўнінг-стрыт ФОТАФАКТ
На выбарах у Брытаніі ўпершыню за 14 гадоў перамаглі лейбарысты.
Кот Лары, галоўны брытанскі мышалоў, што доўгі час пражывае ў афіцыйнай рэзідэнцыі лідара ўрада, маркотна сядзіць каля дома 10 па Даўнінг-стрыт у Лондане, у пятніцу, 5 ліпеня.
Сёння Даўнінг-стрыт пакінуў старшыня Кансерватыўнай партыі Рышы Сунак, а засяляецца ў рэзідэнцыю лідар Лейбарысцкай партыі Кір Стармер, што ўпэўнена выйграў парламенцкія выбары.
Вядома, што Стармер — вегетарыянец, ён нават стане першым прэм'ерам Брытаніі вегетарыянцам. А катам нельга жыць без мяса, то таму Лары такі змрочны.
Паколькі рэзідэнцыя кіраўніка ўрада Брытаніі размяшчаецца ў старым будынку, мышы і пацукі з'яўляюцца там пастаяннай праблемай і па традыцыі каты — неад'емны атрыбут рэзідэнцыі.
Лары займае пасаду галоўнага мышалова рэзідэнцыі брытанскага ўрада з лютага 2011 года, ён перажыў Дэвіда Кэмарана, Тэрэзу Мэй, Борыса Джонсана, Лізу Трас і Рышы Сунака. Праўда, усе яны былі кансерватарамі.
Каментары