Свет

Лейбарысты ўпэўнена перамагаюць на выбарах у Брытаніі

Прэм'ерам стане 61-гадовы Кір Стармер.

Кір Стармер і яго жонка Вікторыя Александэр. Фота: Kin Cheung / AP

Апазіцыйная Лейбарысцкая партыя перамагае на выбарах у Палату грамадаў Вялікабрытаніі. Такія звесткі экзітполу, апублікаванага Бі-бі-сі пасля закрыцця ўчасткаў увечары ў чацвер, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Паводле даных апытання на выхадзе з участкаў, праведзенага кампаніяй Ipsos, лейбарысты могуць атрымаць 410 месцаў у Палаце грамадаў з 650, то-бок абсалютную большасць. Чакаецца, што іх лідар Кір Стармер сфармуе ўрад.

Кансерватары пасля 14 гадоў ва ўладзе адправяцца ў апазіцыю. Іх вынік згодна з экзітполам — 131 месца, што некалькі больш, чым прадказвалі перадвыбарныя апытанні. На трэцім месцы ліберал-дэмакраты, яны могуць разлічваць на 61 мандат.

У парламент праходзяць і прыхільнікі Найджэла Фараджа з правапапулісцкай Партыі рэформаў (13 мандатаў). Значна паменшыцца прадстаўніцтва шатландскіх нацыяналістаў — толькі 10 месцаў. 4 месцы атрымаюць валійскія нацыяналісты, на два можа прэтэндаваць партыя Зялёных.

Паколькі выбары праводзяцца па мажарытарнай сістэме, і ў акругах адрывы паміж кандыдатамі могуць быць вельмі невялікімі, канчатковыя вынікі могуць адрознівацца ад даных экзітполу, аднак перамога лейбарыстаў выглядае прадвызначанай.

Вынікі падліку галасоў стануць вядомыя да раніцы. Верагодна, ужо 5 ліпеня прэм'ер-міністр Рышы Сунак, які стаў прэм'ерам у кастрычніку 2022 года, афіцыйна падасць у адстаўку.

Лейбарысты праводзілі кампанію пад левацэнтрысцкімі, адносна памяркоўнымі лозунгамі (сам Стармер прадстаўляе цэнтрысцкае крыло).

Яны заяўляюць, што палітыка Лондана ў дачыненні да Украіны не зменіцца — Брытанія працягне падтрымліваць гэтую краіну ў супрацьстаянні з Расіяй.

Лейбарысцкая (Рабочая) партыя была створана ў 1900 годзе, упершыню прыйшла да ўлады роўна сто гадоў таму, у 1924 годзе (урад Рамсэя Макдональда) і з таго часу стала галоўнай апазіцыйнай партыяй Кансерватыўнай партыі. Былі ўрады Клемента Этлі, Гаральда Вільсана, Джэймса Калагана, Тоні Блэра, апошні лейбарысцкі ўрад быў Гордана Брауна (2007—2010).

 

Каментары

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?6

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Эстоніі згадаў Беларусь падчас урачыстасцяў у Вільні7

Беларус прайшоў пешшу 300 км з Партугаліі ў Іспанію. Вось навошта ён гэта зрабіў3

Глытаць зонд больш не прыйдзецца. Таблетка-робат для гастраскапіі4

«Я кірую гэтым светам» — Байдэн7

У Расіі памёр брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка. Ён служыў у ГРУ17

Дактары з Туркменістана, швачкі з Непала. Работнікаў з якіх краін актыўна прыцягвае Беларусь2

СААЗ упершыню прызнала канцэрагенам тальк

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?23

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?6

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?

Галоўнае
Усе навіны →