Алена Церашкова — маці чацвярых дзяцей, сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачынаецца разгляд крымінальнай справы двухразовай чэмпіёнкі Беларусі па тэквандо, пісьменніцы і хірурга Алены Церашковай. Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт 342 КК), піша «Вясна».
Справу будзе разглядаць суддзя Юльяна Шчэрба.
Вядома, што Алена — маці чацвярых дзяцей, сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі.
Падтрымайце Алену: СІЗА №1 Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашкавічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, 223016, Алена Аляксандраўна Церашкова
Каментары