Свет11

На «Алімпіядзе без палітыкі» з удзелам беларусаў у Расіі без палітыкі не абышлося. Адна з краін выступае без сцяга

Як аказалася, палітычныя нюансы на паўаматарскіх гульнях БРІКС усё ж ёсць.

Фота: Гульні БРІКС

У расійскай Казані 12 чэрвеня адкрылі гульні БРІКС — новыя мультыспартыўныя спаборніцтвы, якія расійскія чыноўнікі і прапагандысты называюць ледзь не аналагам Алімпіяды.

На адкрыцці шмат казалі, што гэтыя спаборніцтвы вольныя ад любой палітыкі. Пра гэта заявіў і Уладзімір Пуцін у відэазвароце, выказаў такое меркаванне і кіраўнік Татарстана. А дзяржаўная прапаганда параўноўвала гульні БРІКС з Алімпіядай, куды расійскіх спартсменаў катэгарычна заклікаюць не ехаць у нейтральным статусе — маўляў, у Парыжы палітыкі ставяць умовы для допуску, а ў Казані выступаць могуць усе ахвотныя.

Далучыліся да расійскіх калег і беларускія прапагандысты — напрыклад, «сапраўднай альтэрнатывай Алімпіядзе» назваў гульні БРІКС дэкан журфака БДУ Аляксей Бяляеў. 

Гэтая смелая заява, мякка кажучы, не адпавядае рэчаіснасці. У Казань прыехалі ў асноўным так званыя «дружалюбныя» да Расіі краіны з Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, прычым прывезлі яны далёка не найлепшых спартсменаў, а моладзь і аматараў. У спробах прадэманстраваць сусветную цікавасць да гульняў БРІКС арганізатары нават пайшлі на нязграбны падман.

Так, у спісах краін-удзельніц лічацца «недружалюбныя» Вялікабрытанія, Італія, Іспанія, Партугалія і іншыя еўрапейскія краіны. Аднак пры пераходзе ў іх профілі відаць, што ніводнага спартсмена гэтыя дзяржавы ў Казань чакана не прывезлі. Не прыехалі на гульні БРІКС нават венгры.

Затое выступаюць спартсмены Рэспублікі Сербскай, якая з'яўляецца не незалежнай краінай, а часткай Босніі і Герцагавіны, а таксама акупаваных Расіяй непрызнаных Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. 

Узровень спаборніцтваў не ўражвае. Моцных спартсменаў прывезлі толькі расіяне і беларусы, якім асабліва і выступаць больш няма дзе. Нядзіўна, што ў медальнай табліцы яны займаюць першае і другое месцы, сабраўшы за чатыры дні дзве траціны ўсіх медалёў.

Пакуль няма ўзнагарод у Афганістана, які таксама прывёз сваіх спартсменаў у Казань — выключна мужчын. Вось толькі на «Гульнях па-за палітыкай» без казуса не абышлося. На парадзе сцягоў на цырымоніі адкрыцця прадстаўнік Афганістана нёс зусім не дзяржаўны сцяг, а сцяг спаборніцтваў — белае палатно з надпісам «Гульні БРІКС-2024». Аналагічны значок намаляваны на афіцыйным сайце спаборніцтваў. Чаму так выйшла?

Скрыншот трансляцыі

Як вядома, у жніўні 2021 года ўладу ў Афганістане зноў захапіла групоўка «Талібан». Замест ісламскай рэспублікі талібы пачалі будаваць ісламскі эмірат. Асноўнай крыніцай права сталі законы шарыяту, жанчыны паступова пазбавіліся большасці правоў, якія яны атрымалі пасля зрынання рэжыму талібаў у 2001-м, у тым ліку на адукацыю. Закранулі пераўтварэнні і сімволіку: новы ўрад забараніў нацыянальны афганскі чорна-чырвона-зялёны сцяг. 

Замест сцяга ісламскай рэспублікі было рэкамендавана выкарыстоўваць сцяг «Талібана». Гэта белае палатно з напісанай чорным колерам шахадой — ісламскім сведчаннем веры. 

Сцяг «Талібана», які цяпер уведзены як дзяржаўны ў Афганістане. Фота: АР

Такім чынам, выкарыстоўваць нацыянальны сцяг афганскія спартсмены ў Казані не маглі з-за яго забароны талібамі. Але і сцяг эмірата на спаборніцтвах не з'явіўся.

Гэта звязана з тым, што сам рух «Талібан» усё яшчэ прызнаны ў Расіі тэрарыстычным. Адпаведна і ягоная сімволіка наўрад ці дазволеная для распаўсюджвання. Нават пасольства Афганістана ў Маскве падымаць сцяг эмірата не спяшаецца. Пуціну ўжо прапанавалі выключыць «Талібан» са спісу тэрарыстаў — але палітычнага рашэння пакуль няма.

Вось і атрымліваецца, што новыя сітуацыйныя партнёры Масквы прыехалі на «расійскі аналаг Алімпіяды без палітыкі» ледзь не ў нейтральным статусе. Без палітыкі не атрымалася.

Каментары1

  • памылка за памылкай
    18.06.2024
    дичь.... Только не понятно зачем они нужны Европе.

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь78

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі1

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

У цэнтры Брэста паставілі незвычайны арт-аб'ект

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь78

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →