Спорт

Першы гол на Еўра забіў самы перспектыўны немец — Фларыян Вірц. «Рэал» падумвае купіць яго за 150 мільёнаў еўра

У матчы-адкрыцці Еўра-2024 Германія ўчыніла разгром Шатландыі — канчатковы лік 5:1. Першым у гульні адзначыўся вельмі яркі футбаліст.

Фларыян Вірц. Фота: Jean Catuffe / Getty Images

Фларыяну Вірцу спатрэбілася ўсяго 10 хвілін, каб забіць першы гол у вароты Шатландыі.

Вірц трапіў на гэты чэмпіянат у статусе вялікай надзеі нямецкай зборнай. Галоўны трэнер зборнай Юліян Нагельсман назваў Вірца і яшчэ двух нямецкіх гульцоў, Джамала Мусіяла і Ілкая Гюндагана, сваімі «трыма чараўнікамі», а прэса кліча Фларыяна вундэркіндам.

Фларыян Вірц родам з Пульхайма, 53-тысячнага гарадка недалёка ад Кёльна. У сям’і будучай зоркі было 10 дзяцей, ён, самы малодшы, з’явіўся на свет 3 мая 2003-га. Хлопец пачаў гуляць у футбол, калі яму было 4 гады, а першым трэнерам стаў яго бацька — цяпер ён агент Фларыяна. 

Вірц згадвае, што ў яго сям’і ўсе былі апантаныя футболам: «У нас не было тэлебачання ў гасцінай, таму мы гулялі там у футбол. Калі я ішоў у кухню па талерку, адначасова штурхаў перад сабой мяч».

Сястра хлопца, Джуліяна, таксама стала прафесійнай футбалісткай і цяпер грае за брэменскі клуб «Вердэр». А сам Фларыян захоўвае адданасць сям’і — па даных на 2021 год, хлопец, якому тады было 18 гадоў, усё яшчэ жыў з бацькамі.

Сваю кар’еру хлопец распачынаў з клуба ў Пульхайме, а потым трапіў у футбольную акадэмію «Кёльна», дзе гуляў да 2020 года. У 17 гадоў і 15 дзён ён упершыню выступіў у Бундэслізе за дарослую каманду «Баера» і на той час стаў самым маладым дэбютантам у гісторыі клуба. У такім жа юным узросце Вірц трапіў у дарослую зборную — калі ён выйшаў за яе на поле, яму было 18.

13 сакавіка 2022-га ў гульні супраць роднага «Кёльна» Фларыян атрымаў траўму, якая часам ставіць пад пагрозу кар’еру ў футболе — разрыў пярэдняй крыжападобнай звязкі калена. Але ж хлопец здолеў аднавіцца і амаль праз год вярнуцца на поле.

21-гадовы паўабаронца і дагэтуль выступае за «Баер», які ўпершыню выйграў золата нямецкага чэмпіянату, але за Вірца ўжо б’юцца іспанскія гранды — «Рэал» і «Барселона». Па апошніх звестках, перамагае «Рэал», і летам 2025 года Фларыян падпіша кантракт з каралеўскім клубам — сума трансферу можа скласці 150 мільёнаў еўра.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

Сярэдні заробак у кастрычніку вырас амаль на 50 рублёў

Папярэдняя прычына падзення самалёта ў Вільні — тэхнічнае пытанне3

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →