Эксперыментальная разметка з'явілася на дарогах Гомельскай вобласці
Эксперыментальная разметка ў выглядзе стрэлак з'явілася на дарогах Гомельскай вобласці. Яна інфармуе кіроўцаў пра набліжэнне да ўчастку, дзе забаронены абгон, паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя.
Разметка з'явілася на чатырох дарогах:
М-10 мяжа Расіі — Гомель — Кобрын;
М-8 мяжа Расіі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны;
Р-31 Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны;
Н — 4739 Мазыр — Петрыкаў.
Акрамя разметкі, злева ад праезнай часткі ёсць дарожныя знакі «абгон забаронены».
Новую разметку нанеслі, каб павысіць бяспеку дарожнага руху і прадухіліць ДТЗ з выездам на паласу сустрэчнага руху і парушэннем правілаў абгону.
Каментары