Суперкамп'ютар правёў 10 тысяч сімуляцый і даў прагноз, хто выйграе Еўра-2024
Аналітыкі брытанскай кампаніі Opta Sports паспрабавалі даведацца магчымага пераможцу футбольнага Еўра-2024 з дапамогай уласнага суперкампутара. Суперкамп'ютар Opta 10 тысяч разоў змадэляваў правядзенне Еўра-2024.
У выніку машына на першае месца па шанцах перамагчы ў фінале турніру паставіла зборную Англіі. Англічане перамаглі ў 19,9% сімуляцый.
Толькі крыху ніжэй (19,1%) суперкамп'ютар Opta ацаніў верагоднасць перамогі на Еўра-2024 зборнай Францыі. Сярод моцных прэтэндэнтаў на выйгрыш таксама названыя гаспадыня турніру Германія (12,4%), а таксама Іспанія (9,6%) і Партугалія (9,2%).
Найменшая імавернасць перамогі на Еўра-2024, згодна з суперкамп'ютарам, у зборных Грузіі, Албаніі і Славакіі.
Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 14 чэрвеня па 14 ліпеня ў Германіі. У фінальнай стадыі турніру возьмуць удзел 24 зборныя. Беларусь на Еўра-2024 не патрапіла.
Каментары
Ў фінале, дзе сыдуцца Аргентына з Харватыяй, спадар Мэлстрой выкаціць голага новенькага бульбалектарнага трактара сумешчанага з антынатоўпавым вадамётам.
Трактар апярэдзіць галоўную аргентынскую зорку Ранальду, і тады арабы яго прададуць з АльХілялю, а лепей купяць гомельскіх малацілак. За мплацілкі забартэруюць коньмі, якія пайдуць на завабленьне іншаземнага вандроўніка ў агратурызм.
Агратурызм дазволіць дадаць да спажывецкага кошыка жыхарам Беларусі, разам з Мэлстроям, тры бульбіны, і падаць заяўку на тое, каб сталіца Лісабонска-Ўладзівастоцкага зьвязу была ў Гомлі.
Прыкладна так падзеі разьвівацьмуцца найбліжэйшыя месяц-тры, гэта мне сказаў спадар Юры Дракахруст