На найбольшай навуковай канферэнцыі Амерыкі аж 6 секцый было прысвечана Беларусі
Бостан. Упершыню за 56 гадоў правядзення канферэнцыі Асацыяцыі славянскіх, усходнееўрапейскіх і еўразійскіх даследаванняў (ASEEES) там столькі гаварылася пра Беларусь. Шэсць секцый было прысвечана беларускай культуры і мастацтву.
На форуме, які прайшоў 21—24 лістапада, філосаф Таццяна Шчытцова прэзентавала часопіс «Топас», а драматург Андрэй Курэйчык расказваў пра кіно і наратывы супраціву.
Кнігарня «Глобус» з Сан-Францыска прывезла на кніжны кірмаш выданні з Беларусі, якія суседнічалі з кнігамі польскіх выдавецтваў.
Асаблівай падзеяй стаў літаратурны вечар з удзелам творцаў. Распачаў імпрэзу перакладчык Сяргей Шупа, якога адмыслова запрасіла беларуская грамада Бостана. На вечарыне выступілі пісьменніца з Нью-Ёрка Таццяна Заміроўская, паэтка са Стэнфарда Марыя Маліноўская (вядомая па вершы «Бело-красно-белый флаг») і Юлія Чарнышова з Ельскага ўніверсітэта, якая чытала свой аўтафікшн пра вайну, напісанымі ў Львове.
Жэня Міронава з Гарварда і Саша Рэйзар з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары здолелі аб'яднаць беларускую праграму ў адзіны паток. Гэта першы выпадак, калі беларуская тэматыка атрымала такое шырокае прадстаўніцтва на найбуйнейшым форуме славістаў у Паўночнай Амерыцы.
ASEEES, заснаваная ў 1948 годзе, з'яўляецца галоўнай міжнароднай пляцоўкай для абмеркавання пытанняў, звязаных з Цэнтральнай Азіяй, Каўказам, Расіяй і Усходняй Еўропай. Прыкра, што ў амерыканскіх універсітэтах дагэтуль няма кафедраў беларусістыкі, і маладыя навукоўцы мусяць абапірацца на падтрымку дыяспары.
«Адкрыта змагацца з беларускай мовай уладам будзе цяжка». Так сцвярджае амерыканскі даследчык, які ўсё жыццё прысвяціў яе вывучэнню
«Беларусь — нават не лёс, не доля, а выбар». Нямецкі славіст, які напісаў кнігу пра наш 2020-ы, расказаў пра сваю беларускасць
«На 10 месцаў тры чалавекі». Чаму ў беларускіх універсітэтах недабор на «беларускую філалогію»
Каментары
Там галодны воўк хацеў адразу сухога астатку.