Грамадства

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?

Аўтары праекта расказалі, як знайшлі адно аднаго.

Вядоўцы інтэрнэт-праекта «Гадзіннічак цікае» Жэня Сугак, Рыгор Астапеня і Арцём Шрайбман. Скрын відэа: chasiki_ / YouTUbe

Па словах вядучай Яўгеніі Сугак, ідэю праекта «Гадзіннічак цікае» яна прапанавала Арцёму Шрайбману (той раней прыходзіў госцем на іншае ютуб-шоу Яўгеніі, і ёй спадабалася сумесная праца). Рыгор Астапеня далучыўся пазней.

«Мне было прыемна, што Арцём адразу пагадзіўся. Проста адразу. І далей мы сустрэліся, правялі чатыры гадзіны ў кавярні за абмеркаваннем таго, як мы гэта будзем рабіць і хто ж будзе наш трэці», —

згадвае Яўгенія.

Адносна трэцяга ўдзельніка былі розныя варыянты. Канкрэтныя прозвішчы Сугак не назвала, адзначыла толькі, што «там былі розныя медыйныя персоны».

«Азіраючыся назад, хіміі бы з тымі людзьмі не атрымалася б. (…) У нас мэтч адбыўся, па-мойму. Усе мне пра гэта гавораць», — дапаўняе сваю калегу Шрайбман.

Арцём заўважае: нягледзячы на тое, што яго перадачы на «Люстэрку» збіраюць прыкладна ў два разы больш праглядаў, чым «Гадзіннічак цікае», у размовах з ім людзі часцей згадваюць менавіта апошні праект.

«Магчыма, нас больш глядзяць у дыяспары», — спрабуе знайсці тлумачэнне аналітык.

Стартавая старонка праекта

Рыгор Астапеня знаёмы з Арцёмам Шрайбманам з 2012 года. Яны разам пісалі тэксты для «Беларускага дайджэсту», калі былі яшчэ студэнтамі. А з Жэняй Сугак ён пазнаёміўся пасля 2020-га, калі яна пераехала ў Варшаву.

Мэту праекта Сугак акрэсліла так — «робім шоу аб палітыцы ў Беларусі весела, цікава і жыва».

Каментары

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Усе навіны →
Усе навіны

Знойдзены самы ўдачлівы рыбак Беларусі: за гадзіну ён вылавіў у Мінску дзве 18-кілаграмовыя рыбіны

Расійская армія пачала штурм Вялікай Навасёлкі. Яе захоп будзе мець велізарнае значэнне2

Пасол Украіны ў Турцыі расказаў, як Эрдаган выратаваў ад расійскага захопу Адэсу і Мікалаеў1

У Купалаўскім тэатры адбылася першая прэм'ера сезона. Гэта трагікамедыя Дастаеўскага з Няфёдавай у галоўнай ролі21

«Сто працэнтаў Беларусь». У Магілёве заўважылі ката, які ведае правілы дарожнага руху ВІДЭА1

Памёр віцебскі мастак Аляксандр Слепаў

«Вось за гэта вас, хачэй, і ненавідзяць!» Комік Мірзалізадэ расказаў, ці можна лічыць беларусаў талерантнымі21

Расія вярбуе на вайну супраць Украіны еменскіх хусітаў1

Пасля затрыманняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Галоўнае
Усе навіны →