У Вільні грузавы самалёт упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя
На борце знаходзіліся чатыры чалавекі. Найменей адзін чалавек загінуў.
У Вільні непадалёк ад аэрапорта грузавы самалёт упаў у двор двухпавярховага жылога дома і загарэўся, піша Delfi.lt.
Відавочцы сцвярджаюць, што гэта быў самалёт кампаніі DHL, які ляцеў з Лейпцыга.
Паведамленне аб выбуху і пажары было атрымана а 5:31 раніцы.
На борце знаходзіліся 4 чалавекі — 2 пілоты і два работнікі. Ратавальнікі вызвалілі аднаго з пілотаў, ён прыйшоў у прытомнасць. Адзін пілот загінуў.
Паведамляецца, што мясцовыя жыхары не пацярпелі.
«Пашанцавала, што самалёт трапіў не ў дом, а ў двор», — сказаў кіраўнік дэпартамента супрацьпажарнай бяспекі і выратавання Рэнатас Пажэла.
Каментары