Выніковы лік матча, які прайшоў у Мюнхене, для шатландцаў зусім непрыстойны — 5:1.
Галы за Германію забілі Фларыян Вірц, Джамал Мусіяла, Каі Хаверц, Ніклас Фюлькруг, Эмрэ Чан. Першыя два былі забітыя ў першыя 20 хвілін матча, а пасля першага тайма лік быў 3:0.
Нават адзіны свой мяч у адказ шатландцы забілі не самі: у самым канцы другога тайма мяч адрыкашэціў ад галавы нямецкага абаронцы Антоніа Рудыгера.
З канца першага тайма шатландцы гулялі ў меншасці, бо абаронца Браян Партэус атрымаў чырвоную картку за фол ва ўласнай штрафной. Суддзя прызначыў за гэта пенальці, які паспяхова рэалізаваў Хаверц.
15 мая на Еўра пройдуць тры матчы. У 16.00 па беларускім часе згуляюць венгры і швейцарцы, у 19.00 пачнецца паядынак паміж іспанцамі і харватамі, а ў 22.00 італьянцы сустрэнуцца з албанцамі.
Каментары