Міхаіл Гуцэрыеў пацвердзіў нацыяналізацыю «Слаўкалія» і сказаў пра «завісанне» сваіх паўмільярда даляраў
У інтэрв'ю выданню Forbes Talk расійскі мільярдэр Міхаіл Гуцэрыеў пацвердзіў нацыяналізацыю ў Беларусі кампаніі «Слаўкалій», у праект якой ён быў істотна заангажаваны. А таксама панаракаў, што выдаткаваныя на будаўніцтва $500 млн яму пакуль яшчэ не вярнулі.
«Пасля санкцый амерыканскіх на калій, на «Слаўкалій» я вымушаны быў яго як бы пакінуць, спыніць будаўніцтва цалкам. Усе фінансавыя сродкі, якія мы інвеставалі, там наша частка — паўмільярда даляраў. Усё гэта застыла, калі гэта вернецца, невядома», — заявіў Гуцэрыеў.
«Слаўкалій» рэалізаваў інвестыцыйны праект па будаўніцтве Нежынскага горна-абагачальнага камбіната, у які група Гуцэрыева «Сафмар» уклала $500 млн. У праекце таксама ўдзельнічаў Дзяржаўны банк развіцця Кітая, укладанні, па словах Гуцэрыева, склалі $1 млрд.
«А потым амерыканскія былі санкцыі, непасрэдна на калійную вытворчасць Беларусі. І само гэта беларускае прадпрыемства, таму кітайцы адмовіліся фінансаванне далей працягваць. Мы таксама спынілі, і гэта ўсё так застыла», — расказаў Гуцэрыеў.
На пытанне, які статус у праекта цяпер, бізнэсмен адказаў, што «гэта адыходзіць усё беларускай дзяржаве».
Хто будзе далей развіваць праект і як, Гуцэрыеў адказаць не змог:
«Мне гэта нецікава ўжо. Я страціў цікавасць да гэтага праекта. Мы прасвідравалі дзве шахты, адну 800, адну 600 метраў. Мы зрабілі там трохкіламетровыя тунэлі. Мы практычна дайшлі да 70% вырашэння праблемы. Мы пабудавалі камбінат горна-абагачальны, пабудавалі ГАК. Мы ўжо нават мэблю закупілі ў адміністрацыйныя будынкі. Павінны былі дабудаваць сёлета».
Што да ўкладзеных грошай, то пытанне іх вяртання
«гэта пытанне перамоў. Пакуль ніякіх грошай я не атрымаў назад. І ўсё, мае грошы як бы завіслі, іх няма. Бывае такое, нічога страшнага».
Гуцэрыева ўключылі ў санкцыйны спіс Еўрасаюза ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі. У афіцыйным дакуменце ЕС сцвярджалася, што мільярдэр — «даўні сябар» Аляксандра Лукашэнкі, што дазволіла яму «назапасіць значны капітал і ўплыў сярод палітычнай эліты Беларусі». ЕС таксама заявіў, што Гуцэрыеў «падтрымліваў Лукашэнку ў спрэчках з Расіяй у пастаўках нафты».
У 2021 годзе Гуцэрыеў пасля ўвядзення адносна яго санкцый перадаў свайму брату Саіт-Саламу кантроль над акцыянерам «Слаўкалія» — брытанскай GCM Global Energy.
Ажыў калійны даўгабуд у Любанскім раёне, які будаваў Гуцэрыеў
Зарэгістравалі кампанію, якая можа стаць пераемніцай «Слаўкалія»
На «Слаўкаліі» працуюць ацэншчыкі маёмасці, ходзяць чуткі аб продажы «Уралкалію». Што адбываецца?
Версія пра кантакты Гуцэрыева і амерыканцаў: яго паслаў Лукашэнка
Гуцэрыеў хацеў здаць Лукашэнку і Пуціна амерыканцам. У абмен на зняцце санкцый
Чым пагражае беларускай эканоміцы продаж угнаенняў па дэмпінгавых цэнах
Здаецца, Лукашэнка збіраецца азалаціць некага на ўгнаеннях. Галоўчанка спрабаваў перашкодзіць
Каментары
Ці ратуюць Беларусь ад Расіі, ад расійскіх алігархаў, робяць Беларусь нецікавай для прыхватызаціі?