МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак
Няма прыкмет таго, што катастрофа самалёта DHL у Вільні звязаная з самаўзгараннем пасылак. Аб гэтым заявіў сёння прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Германіі на брыфінгу, піша «Волна».
Міністэрства ўнутраных спраў Германіі паведаміла, што знаходзіцца ў кантакце з уладамі Літвы.
Сёння а 5:30 раніцы грузавы самалёт упаў на ўскраіне Вільні каля жылога дома. Адзін член экіпажа загінуў, другі знаходзіцца ў цяжкім стане. Жыхары дома не пацярпелі.
Паколькі самалёт выляцеў з Ляйпцыга, пасля катастрофы многія СМІ ўзгадалі пра нядаўнія пажары на складах, у тым ліку ў Ляйпцыгу. У тым ліку і пра публікацыю The Wall Street Journal, што расійскія спецслужбы маглі рыхтаваць атакі з выкарыстаннем грузавых самалётаў.
Каментары