«Гатовы выканаць баявую задачу». У Беларусь прыехалі расійскія танкі Т-34
У Мінабароны запэўніваюць, што машыны знаходзяцца ў выдатным тэхнічным стане.
У Беларусь прывезлі дзесяць расійскіх танкаў Т-34 часоў Другой сусветнай вайны.
Гэтыя баявыя машыны прымуць удзел у парадзе ў Мінску 3 ліпеня. Танкі прыбылі ў Беларусь на эшалонах, піша Мінабароны.
Намеснік начальніка ўзбраення беларускай арміі Сяргей Томчык заявіў, што Т-34 знаходзяцца ў выдатным тэхнічным стане.
«Танкі Т-34, якія прыбылі з Расійскай Федэрацыі, знаходзяцца ў выдатным тэхнічным стане і гатовы не толькі прайсці ўрачыстым маршам на парадзе, але і пры неабходнасці выканаць баявую задачу», — адзначыў палкоўнік.
Паводле яго слоў, танкі ўжо з наступнага тыдня будуць прымаць удзел у рэпетыцыях.
Як паведамлялася раней, у парадзе 3 ліпеня ў Мінску ўпершыню прымуць удзел разлікі «Іскандэраў», якія здольныя несці тактычную ядзерную зброю.
Каментары